Антанова (Шацкі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova), часам Антонава[2] — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Антанова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244820001
Антанова на карце Беларусі ±
Антанова (Шацкі сельсавет) (Беларусь)
Антанова (Шацкі сельсавет)
Антанова (Шацкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Антанова (Шацкі сельсавет)

Назва ўтворана ад уласнага імя Антон.

Гісторыя

правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у 1860 годзе быў 1 двор[3]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя фальварак[4]. Паводле перапісу 1908 года маёнтак[5], паводле перапісу 1917 года хутар[6]. У 1903 годзе ў валоданні дваранкі Юзэфы Рудольфаўны Ваяводскай[7]. У 1913 годзе Антановам валодала Ванда Ваяводская, была 241 дзесяціна зямлі[8].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць была нацыяналізавана, створаны пасёлак. У 1927 годзе было 7 двароў[9].

У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвонае Антанова». У 1939 годзе было 22 двары[10].

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе ў Слабодскім сельсавеце. З 3 студзеня 1964 года да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[11].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 5 двароў, 35 жыхароў
  • 1908 год — 1 двор, 32 жыхары[5]
  • 1917 год — 1 двор, 18 жыхароў, усе беларусы[6]
  • 1960 год — 96 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 32 жыхары
  • 2009 год — 14 жыхароў[12]
  • 2019 год — 9 жыхароў[12]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ГВБ 2013, с. 112.
  3. Карта Шуберта - квадрат N-35 126K - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 1 красавіка 2025.
  4. SgKP 1900, s. 39.
  5. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 4.
  6. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  7. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 26.
  8. Nad Świsłoczą 1914, s. 101.
  9. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Антанова, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 1 красавіка 2025.
  10. Карта РККА окрестностей Минска - 1:25K - Антанова, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 1 красавіка 2025.
  11. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  12. а б Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 1 красавіка 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць