Антоній Валовіч (1750—1822)

(1750—1822) кашталян мерацкі
(Пасля перасылкі з Антоні Валовіч)

Антоній Валовіч (17505 лістапада 1822) — дзяржаўны дзеяч.

Антоній Валовіч
харунжы надворны літоўскі
4 сакавіка 1786 — 17 сакавіка 1794
Папярэднік Кароль Літавор-Храптовіч
Пераемнік Юзаф Мікалай Нарбут
войскі гарадзенскі[d]
1784 — 1786
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
шамбялян[d]
1778 — 1780
2-і кашталян мерацкі[d]
17 сакавіка 1794 — 1795
Папярэднік Антоні Сухадольскі
Нараджэнне 1750
Смерць 5 лістапада 1822(1822-11-05) ці люты 1822[1]
Род Валовічы
Бацька Юзаф Валовіч
Маці Магдалена з Міхневічаў[d]
Жонка Тэафілія з Матушэвічаў[d]
Дзеці Яўхім Юзаф Валовіч і Яўстахій Валовіч
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў 1750 годзе ў сям’я Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.

У 1763 годзе як гарадзенскі гродскі суддзіч запісаўся у кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «Antoni Wolowicz Sędzic Grodzki Grodzienski». Каралеўскі шамбялян у 1778—1780 гадах, у 1778—1779 i 1785—1786 гадах дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Гарадзенскага павета, войскі гарадзенскі ў 1784—1786 гадах, харужы надворны літоўскі ў 1786—1794 гадах, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе, кашталян мерацкі ў 1794 годзе, атрымаў графскі тытул у Прусіі i змены у герб (дыплом ад 5 чэрвеня 1798 года).

У 1796 годзе ў Гарадзенскім павеце валодаў фальваркамі: Баршчова (на дажывотным праве), Ялавец (дзедзічны), Каўбасіна (набыты паезуіцкі), Мінкавічы (на дажывотным праве), а таксама дзедзічнымі вёскамі Этра, Максімцы, Ратніца, Уцехі, Віцюны i Жагелі.

Сенатар і кашталян Царства Польскага у 1818 годзе. Памёр 5 лістапада 1822 года.

Сям’я правіць

Жонкі 1. Тэафіля Мікаш. У першым шлюбе з Марцінам Матушэвічам, кашталянам берасцейскім, які памёр у 1773 г. 2. Юзафата Пясецкая, кашталяновая Царства Польскага х 1 voto N Дашкевіч. Уладальніца Доргуня ў Гарадзенскім павеце у 1825 годзе.

Меў сыноў Яўхіма Юзафа (1783—1842) і Яўстахія (1784—1847).

Літаратура правіць

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 109.