Антоні Клімантовіч

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Антоні Клімантовіч (14 лютага 1969, в. Лабуці, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі рэлігійны дзеяч, ксёндз.

Антоні Клімантовіч
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 14 лютага 1969(1969-02-14) (55 гадоў)

Біяграфія

правіць

У 19771984 гадах вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Васюкі, у 19841987 гадах ПТВ № 168 у Глыбокае. У 19871989 гадах служыў у войску. У 19891995 гадах вучыўся ў Вышэйшай каталіцкай семінарыі ў Гродна. У 1994 годзе атрымаў пасвячэнні ў дыяканы. 9 ліпеня 1995 атрымаў святарскія пасвячэнні. 7 жніўня 1995 быў прызначаны вікарыем архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 8 чэрвеня 1997 годзе быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 18 студзеня 2000 года быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску. 1 сакавіка 2001 года быў прызначаны на пасаду аканома Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя Св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. 26 студзеня 2003 года быў прызначаны пробашчам парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Мінску, 10 мая 2003 года — выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 2 лютага 2005 года быў прызначаны дэканам Мінскага дэканату і пробашчам архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 15 студзеня 2007 года прызначаны дэканам Архікафедральнага дэканату ў Мінску.