Антон Аляксандравіч Багданаў
Антон Багданаў (нар. 27 красавіка 2001, Смалявічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўтазаводзец-Трактар» з Мінска.
Поўнае імя | Антон Аляксандравіч Багданаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 красавіка 2001 (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2017 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. З 2018 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[1]. Спачатку гуляў за дубль клуба, 28 жніўня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць дзяржынскага «Арсенала» (1:4, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў канцы другога тайма. 12 верасня 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы з БАТЭ (2:5). У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[2].
У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[3]. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з Вышэйшай лігі.
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з рагачоўскім «Макслайнам»[4]. Гуляў у стартавым складзе, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У сакавіку 2023 года перабраўся ў «Жодзіна-Паўднёвае»[5]. У пачатку 2024 года, пасля таго як жодзінскі клуб спыніў існаванне, далучыўся да «Аўтазаводца-Трактара».
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 15 | 0 |
2018 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 29 | 1 |
2019 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 25 | 5 |
2020 (1) | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 14 | 4 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 4 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 8 | 0 |
2022 | Д2 | Макслайн | 17 | 0 |
2023 | Д2 | Жодзіна-Паўднёвае | 31 | 10 |
Крыніцы
правіць- ↑ Футбол. Антон Богданов переходит в "Смолевичи" на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2022. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ 19-летний полузащитник «Торпедо-БелАЗ» Богданов перешел в «Спутник (руск.). by.tribuna.com.(недаступная спасылка)
- ↑ Антон Богданов пополнил ряды "Макслайна" (руск.). football.by (10 лютага 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Крепчают не только фавориты, но и дебютанты первой лиги. "Кому нужна поклейка обоев — обращайтесь" (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2024.