Антон Генадзевіч Новік
Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998, Ждановічы) — беларускі футбаліст, нападнік мар’інагорскай «Вікторыі».
Поўнае імя | Антон Генадзевіч Новік | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 ліпеня 1998[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.
15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС[3], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС[4].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[5]. Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах.
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе гуляў да канца сезона.
З пачатку 2021 года стаў выступаць у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю».
Міжнародная кар’ераПравіць
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Мінск | 11 | 1 | |
2017 | Д1 | Мінск | 3 | 0 | |
2018 | Д2 | ЮАС | 23 | 3 | |
2019 (1) | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Нафтан | 4 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Белшына | 2 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 0 |
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Зноскі
- ↑ Anton Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/anton_novik/
- ↑ "Минск" отдал Новика в аренду в ЮАС
- ↑ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды"
- ↑ "Минск" продлил контракт с нападающим
- ↑ Футбол. "Белшину" покинули пятеро игроков
- ↑ Новик перешел из "Белшины" в "Сморгонь"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА