Адкрыць галоўнае меню

Антон Дзям’янавіч Амельчанка

Футбол
Антон Амельчанка
Amelchenko.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Дзям'янавіч Амельчанка
Нарадзіўся 27 сакавіка 1985(1985-03-27) (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 192 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Гомель 20 (-27)
2006 — 2009 Сцяг Расіі Масква 15 (-23)
2010 Сцяг Расіі Растоў 23 (-26)
2011 — 2013 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2012 — 2013   Сцяг Расіі Церак (Грозны) 9 (-6)
2013 — 2015 Сцяг Расіі Растоў 3 (-6)
2015 Сцяг Расіі Факел (Варонеж) 2 (-4)
2016 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 9 (-14)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 9 (-14)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (-10)
2007 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 7 (-3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017.

Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985, Гомель) — былы беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011).

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомель». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезону 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.

У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезону 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам»[1], але ўжо ў лістападзе пакінуў яго[2]. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў[3]. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны»[4]. У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб[5]. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.

У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў»[6]. У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру][7].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць