Антон Сяргеевіч Рабцаў
Антон Рабцаў (нар. 19 лютага 1984, Новалукомль) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Антон Сяргеевіч Рабцаў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 лютага 1984[1] (41 год) ці 18 лютага 1984[2] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў складзе мінскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у аснове на працягу чатырох гадоў.
Па заканчэнні сезону 2008 «Дарыда» спаніла існаванне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомеля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клуба не здолеў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клуб.
Першую палову сезону 2010 правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў іграком жодзінскага «Тарпеда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у аснове жодзінцаў, а ў сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У студзені 2013 года разам з Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпеда-БелАЗ» у «Слуцк». Дапамог слуцкаму клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Вышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канчатак сезону.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што з-за траўмы Антон вымушаны будзе прапусціць сезон 2015[4]. У выніку, у лютым 2015 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д3 | Дынама-2 | 24 | 0 | |
2002 | Д1 | Дынама | 6 | 0 | |
2003 (1) | дубль | Дынама | 6 | 0 | |
2003 (2) | Д2 | Дынама-Юні | 11 | 0 | |
2004 (1) | Д2 | Дынама-Юні | 18 | 0 | |
2004 (2) | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2005 | Д1 | Дарыда | 24 | 0 | |
2006 | Д1 | Дарыда | 25 | 0 | |
2007 | Д1 | Дарыда | 20 | 0 | |
2008 | Д1 | Дарыда | 21 | 1 | |
2009 | Д1 | Гомель | 10 | 0 | |
2010 (1) | Д2 | Рудзенск | 14 | 0 | |
2010 (2) | Д1 | Тарпеда | 12 | 0 | |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 0 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 16 | 0 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 29 | 0 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 25 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Anton Ryabtsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ Защитник "Слуцка" Антон Рябцев из-за травмы пропустит сезон
- ↑ Рябцев расторг контракт со «Слуцком»