Яўген Іванавіч Лашанкоў
Яўген Іванавіч Лашанкоў (нар. 2 студзеня 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Поўнае імя | Яўген Іванавіч Лашанкоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Ужык | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 студзеня 1979[1][2] (46 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» і «Змена», пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным з лідараў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2004 перайшоў у адэскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў іграком клуба «Харкаў», але не здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў іграком «Мінска», якому дапамог выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У 2012 годзе гуляў за «Белшыну» і «Тарпеда-БелАЗ», але не здолеў трывала замацавацца ў аснове гэтых клубаў. У выніку сезон 2013 пачаў у клубе Першай лігі «Слуцк». Стаў адным з лідараў слуцкага клуба, дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, заставаўся трывалым іграком асновы «цукровых» і ў Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. Па заканчэнні сезона мог завяршыць кар’еру[4], аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].
Пасля зыходу са «Слуцка» збіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў кар’еру.
У красавіку 2018 года паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клуб Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[7], аднак ён так і не папоўніў склад каманды.
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 года прымаў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі.
12 кастрычніка 2005 года правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Мінску супраць Нарвегіі ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2006.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ сакавіку 2017 года стаў трэнерам у дзіцяча-юнацкай школе БАТЭ[8]. З 2018 года працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клуб з Мінскага раёна ў жніўні 2022 года[9], на той час (з красавіка 2022 года) ужо працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Асіповічаў», заставаўся на гэтай пасадзе да канца сезона 2022.
Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «B».
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (2): 1999, 2002
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2010
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2005/06
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2004
Крыніцы
правіць- ↑ Evgeni Loshankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yawhen Lashankow // FBref
- ↑ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком»
- ↑ Лошанков может завершить карьеру
- ↑ "Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским
- ↑ Евгений Лошанков продолжит карьеру в "Барановичах"
- ↑ Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4»
- ↑ Лошанков стал тренером детско-юношеской школы БАТЭ
- ↑ Футбол. Евгений Лошанков покинул "Ислочь" и перебрался в "Осиповичи" Архівавана 9 жніўня 2022.
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)