Антон Яўгенавіч Мацвеенка

беларускі футбаліст 1986 года нараджэння

Антон Мацвеенка (нар. 3 верасня 1986, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Антон Мацвеенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Яўгенавіч Мацвеенка
Нарадзіўся 3 верасня 1986(1986-09-03)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Дняпро (Магілёў) 107 (10)
2010 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2010   Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (0)
2011—2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 59 (20)
2013—2014 Беларусь Гомель 53 (12)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2015 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 11 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (3)
2016 Беларусь Мінск 15 (2)
2017—2023 Беларусь Віцебск 191 (29)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за мінскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасля яго вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011. Дапамог магілёўскаму клубу па выніках наступнага сезона вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых ігракоў Першай лігі.

«Гомель»

правіць

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[4]. У «Гомелі» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, хоць да таго гуляў выключна ў якасці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным іграком і ў выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013.

Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У маі 2014 года вярнуўся на поле, але спачатку толькі выхадзіў на замену, і толькі ў ліпені 2014 года замацаваўся ў аснове. Стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сезона 2014.

У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5].

«Тарпеда-БелАЗ»

правіць

22 студзеня 2015 года Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. Быў іграком асновы тарпедаўцаў, але не здолеў праявіць сябе: у 12 матчах за жодзінцаў (11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[8].

«Кайсар»

правіць

Яшчэ ў якасці футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Мацвеенка ў чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кайсары»[9]. У ліпені афіцыйна стаў іграком клуба з Кызыларды[10]. Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў «Кайсар»[11].

Вяртанне ў Беларусь

правіць

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[12]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і перайшоў у «Мінск»[13], дзе замацаваўся ў якасці правага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў сталічны клуб.

«Віцебск»

правіць

У студзені 2017 года некаторы час трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[14]. У складзе віцебскага клуба стаў іграком асновы, у сезоне 2017 выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2018 з 12 галамі стаў найлепшым бамбадзрам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым іграком асновы віцябчан. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[15]. У сезоне 2022 стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[16]. У пачатку 2024 года завяршыў прафесійную кар’еру[17][18].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Anton Matveenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://championship.abff.by/players/177
  3. https://www.pressball.by/footballstat/anton_matveenko/
  4. Антон Матвеенко продолжит карьеру в "Гомеле" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Гомеля» (5 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2014.
  5. Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Антон Матвеенко на просмотре в "Торпедо"-БелАЗ (руск.). football.by (22 студзеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  7. Антон Матвеенко стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 студзеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  8. Антон Матвеенко расторг контракт с "Торпедо-БелАЗ" и может продолжить карьеру в "Кайсаре" (руск.). football.by (4 ліпеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  9. Матвеенко может перейти в «Кайсар» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Антон Матвеенко подписал контракт с "Кайсаром" (ФОТО) (руск.). football.by (8 ліпеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  11. Матвеенко покинул «Кайсар» (руск.). by.tribuna.com.
  12. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
  13. Антон Матвеенко подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (25 ліпеня 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
  14. Антон Матвеенко стал игроком «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
  15. Гущенко и Матвеенко продлили контракты с Витебском (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (23 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022.
  16. Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
  17. Антон Матвеенко: "Пока не определился. Может, продолжу играть, а может — нет" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  18. Антон Матвеенко: "Футбол какой-то не такой уже стал" (руск.). football.by (21 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.