Аніцавічы

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ані́цавічы[1] (трансліт.: Anicavičy, руск.: Оницевичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 13,5 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Аніцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854045
Аніцавічы на карце Беларусі ±
Аніцавічы (Беларусь)
Аніцавічы
Аніцавічы (Брэсцкая вобласць)
Аніцавічы

Гісторыя правіць

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У Аніцавіцкае сельскае таварыства ўваходзіла 96 сялян-уладальнікаў працаўнікоў, якія выкарыстоўвалі 200 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі. У 1890 годзе таварыству належалі 453 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года у БССР, з 1940 года вёска ў Блудзенскім сельсавеце, быў створаны мясцовы калгас. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 16 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 9 воінаў-землякоў.

З 1964 года ў складзе Асавецкага (з 1977 Нарутавіцкі) с/с[2]. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Кастрычнік».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з няшчыльнай двухбаковай забудовай, арыентаванай з захаду на ўсход.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Аніцэ́вічы
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць