Аперацыя «Эламі»
Аперацыя Эламi (англ.: Operation Ellamy) — ваенная аперацыя Узброеных сіл Вялікабрытаніі супраць Лівіі, якая праходзіла ў рамках замежнай інтэрвенцыі ў гэтую краіну. Удзел Вялікабрытаніі, як і астатніх краін НАТА, у лівійскім канфлікце быў абгрунтаваны імкненнем абараніць мірнае насельніцтва, не дапусціўшы новых ахвяр сярод яго. Таксама мэтай ставілася падтрымка паўстанцкіх сіл у барацьбе з урадам Кадафі. Уся інтэрвенцыя праходзіла з адабрэння ААН.
Аперацыя «Эламi» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Інтэрвенцыя ў Лівіі | |||
![]() Tornado GR4 атакуе лiвiйскi баявы карабель у марской базе Аль-Хумс, 20 мая 2011 г. | |||
Дата | 19 сакавіка — 31 кастрычніка 2011 | ||
Месца | Лівія | ||
Вынік | Ваенная перамога Вялікабрытаніi | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
![]() |
Задзейнічаныя сілыПравіць
- Паветраная група: 6 самалётаў Panavia Tornado, 12 самалётаў Eurofighter Typhoon, 1 самалёт ДРЛА Boeing E-3 Sentry і 1 Raytheon Sentinel, 2 самалёта дазапраўшчыка Vickers VC10 і Lockheed TriStar (RAF), 2 верталёта Westland Lynx.
- Марская група: фрэгат HMS Westminster (F237), фрэгат HMS Cumberland (F85), падлодка HMS Triumph (S93).
- Базы: RAF Akrotiri, RAF Marham, RAF Lossiemouth, RAF Coningsby, RAF Fairford, RAF Lakenheath, RAF Mildenhall (апошнія тры выкарыстоўвалiся амерыканскімі ВПС).
- Iншыя сiлы: 4 сакавіка 2011 года ў раёне горада Хандра (у 20 мілях на захад ад Бенгазі) былі затрыманыя 8 брытанскіх спецназаўцаў SAS, якія мелі пры сабе зброю і абсталяванне для шпіянажу[6]; пасля перамоваў, яны былі вывезены з краіны на борце карабля HMS «Humberland»[7]. Акрамя таго, па звестках The Daily Telegraph, яшчэ да пачатку бітвы за Трыпалі да наземнай аперацыі падключыўся SAS[8][9]. Брытанскія вайскоўцы і супрацоўнікі MI-6 дапамагалі лівійскім паўстанцам у планаванні і падрыхтоўцы штурму Трыпалі[10].
ХраналогiяПравіць
- 19 сакавіка: брытанскiя самалёты з авiябазы RAF Marham[11]i RAF Akrotiri[12] здейснiлi першыя ўдары па вайсковых ўрадавых аб’ектах у Лiвii. Адна з брытанскіх падлодак выпусціла некалькі ракет «Тамагаўк» па лiвiйскix сістэмах СПА[13]. Была атакавана Місурата[14].
- 20 сакавіка: брытанскія ВПС разам з амерыканскімі і французскімі сіламі здзейснілі шэраг авіябамбаванняў такix гарадоў, як Адждабія[15] i Бенгазі[16][17], знішчыўшы да 70 адзінак тэхнікі і разбіўшы адну танкавую калону.
- 23 сакавіка: камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвел заявіў, што ВПС Лівіі больш не існуюць як баяздольная арганізацыя. Неглядзячы на гэтае паведамленне лiвiйская авiацыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы[18].
- 24 сакавіка: ВМФ Вялікабрытаніі нанeслi ракетамі «Тамагаўк», запушчанымі з борта падлодкі HMS Triumph, удары па мэтам СПА Лівіі[19].
- 25 сакавіка: два Tornado ВПС Вялікабрытаніі і знішчальнікі ВПС Францыі сумесна знішчылі 7 танкаў Т-72 сіл лаяльных Муамару Кадафі блізу горада Альджабія.
- 28 сакавіка: знішчальнікі Panavia Tornado ВПС Вялікабрытаніі знішчылі два лівійскіх танка і дзве бронемашыны каля Місураты. На працягу раніцы самалёты ВПС Вялікабрытаніі атакавалі склады з узбраеннем каля горада Себха на поўдні Лівіі[20].
- 28 сакавіка: Вялікабрытанія далучылася да апперацыi «Саюзны абаронца».
- 2 красавіка: ВПС Вялікабрытаніі знішчылі некалькі самалётаў на аэрадроме блізу Місураты і два танкі ў Сірце[21].
- 3 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі дзесяць бронемашын ў раёне Сірта
- 4 красавіка: падчас чарговых бамбаванняў Сірта брытанцы знішчылі адзін танк і некалькі зенітак
- 9 красавіка: Tornado знішчылі два танкі ў Адждабii і пяць у Місураце[22].
- 18 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі пазіцыі артылерыі лаялістаў.
- 12 мая: ля Мiсураты адбыўся першы бой ВМФ Брытаніі пасля Фалклендскай вайны. HMS Liverpool трапіў пад агонь берагавой батарэi, і ў выніку адказнага агню брытанцаў пазіцыі урадавай арміі былі знішчаныя[23].
- 19 мая: брытанскія ВПС атакавалі марскую базу блізу Місураты, знішчыўшы некалькі лодак[24].
- 20 мая: брытанскія ВПС знішчылі некалькі пускавых установак у Трыпалі.
- Лета: Павялічылася актыўнасць ВМФ Вялікабрытаніі. Узмацніўся патруляванне вод Лівіі. Баявыя караблі здзейснілі серыю абстрэлаў ўзбярэжжа. Ваенна-марскія сілы былі задзейнічаны ў баях за Злiтэн, дзе яны ажыццяўлялі падтрымку наступлення сухапутных сіл паўстанцаў.
- 22 жніўня: група з 17 байцоў SAS ўступіла ў бой з лівійскай арміяй у адным з раёнаў Трыпалі. Страціўшы некалькі чалавек параненымі і забітымі, брытанскія вайскоўцы вымушаныя былі адступiць[25].
- 31 кастрычніка: абвешчана аб завяршэнні ваеннай аперацыі НАТА і яго саюзнікаў на тэрыторыі Лівіі.
ЗноскіПравіць
- ↑ http://www.aljazeera.com/blogs/africa/2011/03/18951.html Архівавана 10 жніўня 2018.
- ↑ Спецназ войск НАТО активно действует в Дамаске и Алеппо Архівавана 13 снежня 2018.
- ↑ Дорогой британский спецназ возвращается домой. Потери признаны «неприемлемыми»
- ↑ Airman killed in road accident in Italy Архівавана 25 ліпеня 2011 года.
- ↑ Gaddafi denounces foreign intervention . Al Jazeera English (20 сакавіка 2011). Праверана 20 March 2011.
- ↑ Группа британского спецназа SAS со «шпионским» оборудованием захвачена в плен в Ливии , Газета.Ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ Британский спецназ, плененный ранее в Ливии, покинул страну; Лондон готовит ещё одну «группу дипломатов» , Газета.Ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ К поискам М.Каддафи подключился спецназ Её Величества Архівавана 13 снежня 2011. // "РБК" от 25 августа 2011
- ↑ Harding, Thomas. Libya: SAS leads hunt for Gaddafi(нявызн.) , telegraph.co.uk (24 жніўня 2011). Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ The Telegraph: британские военные помогали ливийским повстанцам в подготовке штурма Триполи , Газета.Ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ TARGET LIBYA: RAF reveals Marham jets' 3,000-mile mission, as aircraft prepare to deploy to Italy. 20 March 2011. http://www.edp24.co.uk/news/target_libya_raf_reveals_marham_jets_3_000_mile_mission_as_aircraft_prepare_to_deploy_to_italy_1_835355.
- ↑ Libya update . Ministry of Defence (20 сакавіка 2011).
- ↑ Британская подлодка выпускает ракеты "Томагавк" по ливийским системам ПВО - Минобороны(руск.) , РИА Новости (20110320T0130+0300Z). Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ "U.S., British ships launch Operation Odyssey Dawn". CBS News. 19 March 2011.
- ↑ Military Operations | RAF Tornados attack Libyan armoured vehicles . UK Ministry of Defence (20 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2012. Праверана 25 March 2011.
- ↑ Gadhafi vows 'long war' after US, allies strike Libyan targets from air and sea (недаступная спасылка). StarTribune.com. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2011. Праверана 20 сакавіка 2011.
- ↑ Remains of Gaddafi's force smolders near Benghazi , Reuters (20 March 2011). Праверана 9 кастрычніка 2019. Архівавана 22 сакавіка 2011.
- ↑ Libya air force 'unable to fight'(нявызн.) , BBC News (23 сакавіка 2011). Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ British submarine launches further strikes on Libyan air defence systems(англ.) , GOV.UK . Праверана 30 чэрвеня 2018.
- ↑ March 28th Updates (недаступная спасылка). LibyaFeb17.com (28 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ PM Visits RAF Crews Deployed on Operations . Ministry of Defence (5 красавіка 2011). Праверана 5 April 2011.
- ↑ Libya: RAF Tornados destroy seven Libyan tanks , BBC News Online (9 April 2011). Праверана 9 April 2011.
- ↑ Reporting from the Fleet Архівавана 16 кастрычніка 2017.. Navy News (7 November 2011). Retrieved on 16 August 2013.
- ↑ RAF Strikes Gaddafi's Navy . Ministry of Defence (20 мая 2011). Праверана 29 May 2011.
- ↑ По данным из Триполи, серьезные потери понесла здесь группа британского спецназа
СпасылкiПравіць
- "Приоритеты правительства Мелкобритании в Ливии были "ошибочными" — За Каддафи и его народ, 26 июля 2015.