Бітва за Трыпалі (2011)
Бітва за Трыпалі (араб. معركة طرابلس maʼarikat Ṭarābulus) — узброенае супрацьстаянне грамадзянскай вайны ў Лівіі паміж прыхільнікамі лівійскага лідара Муамара Кадафі і яго праціўнікамі, у ліку якіх, акрамя прыхільнікаў Нацыянальнага пераходнага савета, быў спецпрызн з Катара, ААЭ, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі[11]. Бітва пачалася 20 жніўня 2011 года з наступлення паўстанцкіх сіл звонку горада[12].
Бітва за Трыпалі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі | |||
![]() Карта прасоўвання сіл Пераходнага Савета па Трыпалі. | |||
Дата | 20 жніўня 2011 — 28 жніўня 2011 | ||
Месца | Трыпалі, Лівія | ||
Вынік | Перамога паўстанцаў і заходняй кааліцыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Паўстанцы назвалі аперацыю «Аперацыя „Світанак русалкі“» (араб. عملية فجر عروسة البحر ʼamaliyyat fajr 'arūsat el-baḥr). Пад «русалкай» у гэтай аперацыі маецца на ўвазе «свабода» (араб. عروسة البحر ʼarūsat el-baḥr) (lit: «bride of the sea»).[13]
Ход бітвыПравіць
20 жніўня паўстанцы бяруць раён Таджура на ўсходнix ускраiнах Трыпалi, а 21 жніўня шлi баі ў Джанзуре i Таджуры. Таксама прайшла высадка дэсанту з паўстанцамі з Місураты ў порце Трыпалі.
У ноч на 22 жніўня ўзялі пад кантроль Зялёную плошчу ў цэнтры Трыпалі. Асобныя вайсковыя падразьдзяленні і асабістая гвардыя Кадафі, склалі зброю. Тым часам праціўнікам Кадафі атрымалася ўварвацца ў цэнтр лівійскай сталіцы і стварыць уражанне, што горад знаходзіцца пад іх кантролем [14]. Тым не менш, апорай кадафістаў застаўся квартал Баб-аль-Азізія, дзе размяшчалася рэзідэнцыя лівійскага лідара[15]. Па інфармацыі Мусы Ібрагіма ў бітве за Трыпалі загінула звыш тысячы чалавек[16]. З'явіліся звесткі пра выпадкі марадзёрства ў ахопленай баямі сталіцы[17].
У ноч з 22-га на 23-га атрад з 17 байцоў брытанскага SAS сутыкнуўся з элітнай 32-й брыгадай лівійскай арміі. Як паведамлялася, інтэрвенты, якія збіраліся ажыццявіць дыверсію ў тыле праціўніка, разам з мясцовым правадыром і нейкімі арабскімі наёмнікамі трапілі ў засаду прыхільнікаў Кадафі і іх саюзнікаў, у выніку чаго загінула некалькі брытанскіх спецназаўцаў, а прав жыхар сталіцы, што дапамагаў групе, трапіў у палон[10].
23 жніўня праціўнікаў Кадафі атрымалася выбіць з Трыпалі[18]. Тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляе, што паўстанцы знаходзіліся ў 500 метрах ад урадавай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія[19]. Наступу паўстанцаў спрыяў налёт авіяцыі НАТА[20]. Да вечара з'явілася інфармацыя, што паўстанцам атрымалася пракрасціся ўнутр рэзідэнцыі Кадафі, аднак лівійскага лідара яны там не выявілі[21]. Кадафі назваў адступ «тактычным ходам»[22]. Тым часам авіяцыя НАТА ажыццявіла наймагутнае бамбаванне Баб-эль-Азіза, уразіўшы як мінімум 40 мэтаў.
24 жніўня па жылых раёнах горада было выпушчана 7 ракет Град, а ў раёне аэрапорта Мiтыга часам чутны мінамётных агонь. Урад адкрыў артылерыйскі агонь, працавалі таксама снайперы. Баі ішлі і на поўдні горада.
25 жніўня актыўныя баявыя дзеянні праходзілі па перыметры захопленай напярэдадні сіламі рэвалюцыянераў Баб-эль-Азіза, а таксама ў суседнім раёне Абу-Салім. 26 жніўня працягнулася наступленне сіл мяцежнікаў на поўдні Трыпалі, у раёнах Абу-Салім і Хатба Шаркія, якія заставаліся галоўнымі агменямі супраціву сіл Кадафі ў сталіцы. Разам з тым войскі Кадафі здзейснілі напад на аэрапорт Трыпалі Мітыга.
27 жніўня супраціў з цэнтральнай частцы горада канчаткова перамясціўся на яго паўднёвыя ўскраіны. Баі вяліся ў раёне Паўднёвага аэрапорта , які, па некаторых дадзеных, ужо захапілі паўстанцы. Пад кантроль ПНС перайшлі раёны Каср ібн Гашыр і Абу Салім. 28 жніўня было абвешчана аб поўным захопе горада сiламi ПНС.
Замежны ўдзелПравіць
Пасля захопу Трыпалі паўстанцамі з'явілася інфармацыя, што іх ударнай сілай быў спецпрызн Катара і ААЭ[23]. Па версіі прыхільнікаў Кадафі ў штурме Трыпалі бралі ўдзел тры дыверсійных падраздзяленні: брытанскі SAS, французскі Замежны легіён і GIGN. Пры гэтым штурм адбываўся не з боку Бенгазі, дзе знаходзіцца штаб-кватэра паўстанцаў, а з процілеглага боку, пераважна з мора[3]. Пры гэтым паведамляюцца падрабязнасці, што колькасць брытанскага атрада складала каля 17 чалавек і большасць дыверсантаў была арабскай нацыянальнасці[10]. Колькасць французскіх дэсантных падраздзяленняў была на парадак вышэй[24] Больш таго, інфармацыя пра вядучую ролю 22-га палка SAS у штурме Трыпалі была афіцыйна пацверджана Мінабароны Вялікабрытаніі(англ.) бел..[25]
На баку ўрада Муамара Кадафі ў баях за сталіцу краіны прымалі ўдзелу найміты і добраахвотнікі з Сербiі[6] і Украiны[26]. Таксама паведамлялася пра беларускіх снайпераў i ваенных саветнiкаў, меркавана, з былога 334-га асобнага атрада 5-й брыгады спецпрызну, якія змагалiся на баку лаялістаў[1]. Аднак МЗС Беларусi афiцына адмаўляе дадзенную iнфармацыю[27]. Паводле інфармацыі ад НПС, замежныя камбатанты патрапілі ў раён Трыпалі з туніскага партовага горада Нуфейда[2]. Парадку 30 замежнікаў былі арыштаваныя па падазрэнні ў супрацоўніцтве з урадам Кадафі. Сярод іх былі дзевятнаццаць украінцаў, пяць сербаў, чацвёра беларусаў і двое расіян[5][6][7].
Адзін з захопленых, беларус Вячаслаў Качура, быў раней камандзірам 334-га асобнага атрада спецпрызначэння. Ён прыбыў у краіну з міжнароднай групай спецыялістаў з Расіі, Беларусі і Украiны. Па яго словах, яны не займаліся армейскімі справамі. Аднак у верасні падчас спробы уцёкаў з сталіцы, Качуру схапілі і абвінавацілі ў працы з ваенным абсталяваннем лаялістаў. У лютым 2018 года беларускія ўлады пры падтрымцы ўрада Чачні змаглі вызваліць Качура з палону, які стаў апошнім грамадзянінам рэспублікі, утрымоўваны ў лівійскім зняволенні. Раней, у 2014, былі вызвалены трое іншых — Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў і Фёдар Труфанаў, якія былі захоплены перш Качуры, яшчэ ў жніўні[7][1].
НаступствыПравіць
Тыя, што засталіся ў горадзе верныя Кадафі атрады разгарнулі актыўную дыверсійную дзейнасць. Паводле інфармацыі расійскага вэб-сайта Аргументы.ру, які спасылаецца на неназваную расійскую ваенна-дыпламатычную крыніцу, у ноч на 4 верасня вайскоўцы брыгады спецыяльнага прызначэння, якой камандаваў Хаміс Кадафі, заняўшы паўднёвыя раёны Трыпалі, правялі некалькі буйных спецыяльных аперацый у сталіцы Лівіі: была падарваная гасцініца «Аль Фатэх», у якой жылі прадстаўнікі паўстанцаў з Місураты (было забіта некалькі дзясяткаў чалавек); лівійская СПА працягвала кантраляваць паветраную прастору над сталіцай; усяго было забіта больш за 100 прыхільнікаў пераходнага Нацыянальнага савета, спецназ Кадафі таксама панёс значныя страты (крыніца не ўдакладніла іх колькасць)[28]..
У той жа час у пачатку верасня жыццё ў горадзе паступова нармалізавалася. Магістралі і тэрыторыі жылых кварталаў сталіцы паступова вызваляліся ад рэшткаў машын, спаленых падчас баёў. Большасць аўтазаправачных станцый адкрыліся, цэны на бензін вярнуліся на звыклы ўзровень. Паступова адкрываліся крамы. У асноўным адноўлены Водазабеспячэнне і падача электраэнергіі; адключэнні электрычнасці ў раёнах Трыпалі працягваліся, аднак доўжыліся ўсяго некалькі гадзін. На вуліцах яшчэ заставаліся пункты праверкі дакументаў[29][30].
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск
- ↑ 2,0 2,1 Белорусские снайперы защищали Каддафи в Ливии?
- ↑ 3,0 3,1 Трыпалі штурмаваў спецпрызн НАТF і наёмнікі
- ↑ .[1]
- ↑ 5,0 5,1 Суд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Пятерых сербов в Ливии повстанцы объявили снайперами-наемниками
- ↑ 7,0 7,1 7,2 В Минск вернулся белорус, который провел в ливийском плену больше шести лет // Комсомольская правда, 2 февраля 2018
- ↑ BBC News - Scenes of joy as Libya rebels enter central Tripoli
- ↑ Libya — Aug 24, 2011 — 02:00 | Al Jazeera Blogs
- ↑ 10,0 10,1 10,2 Па даных з Трыпалі, сур'ёзныя страты панесла тут група брытанскага спецпрызна
- ↑ Інтэрфакс: Сцяг паўстанцаў над рэзідэнцыяй Кадафі
- ↑ «Gunfire, Blasts Intensify in Tripoli — Reuters Witness». Reuters. Retrieved 21 August 2011.
- ↑ Libyan Rebels in 'Final Push' for Capital. Al Jazeera English. Праверана 21 жніўня 2021.
- ↑ Трыпалі апынуўся ў руках паўстанцаў
- ↑ У Трыпалі пачаліся баі за рэзідэнцыю Кадафі
- ↑ Пры штурме Трыпалі забіты 1300 чалавек
- ↑ Жыхары Трыпалі жаліцца на марадзёраў з ліку паўстанцаў
- ↑ Паўстанцы сышлі з Трыпалі
- ↑ Tuesday, August 23, 2011 — 11:05 GMT+3 — Libya
- ↑ Авіяцыя НАТА зноў бамбіць рэзідэнцыю Кадафі
- ↑ СМІ: Паўстанцы ўварваліся ў дом Кадафі, але яго там не знайшлі
- ↑ Кадафі назваў свой адступ тактычным ходам
- ↑ У баях за Трыпалі прыняў удзел замежны спецпрызн
- ↑ Другі штурм Трыпалі — уначы высаджаны французскі дэсант. Вялікая частка горада захоплена
- ↑ Весці.Ru: Галоўную ролю ў штурме Трыпалі адыграў брытанскі спецпрызн
- ↑ В Триполи задержаны 19 якобы украинских снайперов Каддафи
- ↑ Белорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД
- ↑ Александр Григорьев Спецназ сил Каддафи провел успешную операцию в ливийской столице // Аргументы недели, 04.09. 2011 г.
- ↑ Авиация НАТО нанесла удар по позициям сторонников Каддафи Архіўная копія ад 30 снежня 2011 на Wayback Machine (Праверана 16 верасня 2011)
- ↑ В Триполи открылось большинство автозаправочных станций, цены на бензин вернулись на докризисный уровень (Праверана 16 верасня 2011)