Арменакан
Арменакан — першая нацыянальна-палітычная партыя армян[2]. Заснавана ўвосень 1885 года ў Ване аднадумцамі Мкрціча Партугаляна[3]. У 1921 г. аб'ядналася з левымі гнчакістамі і рамкаварамі ў партыю Рамкавар-Азатакан Арменакан[4].
Арменакан | |
---|---|
арм.: Արմենական կուսակցություն | |
Лідар | Мкрціч Партугалян |
Дата заснавання | 1885 |
Дата роспуску | 1921 |
Штаб-кватэра | Ван |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыяналізм |
Колькасць членаў | да 2000 членаў і спачувальнікаў у 1894 г.[1] |
Партыйны друк | Armenia[d] |
У 1860-70-х гадах армянская грамадска-палітычная эліта з увагай ставілася да палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця армянскага народа, падзеленага паміж трыма імперыямі[5]. Вынікі чарговай руска-турэцкай вайны, якая завяршылася Берлінскім кангрэсам прывялі да надзеі развіцця Радзімы. Пераканаўшыся, што рэформы ў армянскіх вілаетах, агаданыя арт.61 Берлінскага дагавора не ажыццяўляюцца, армяне прыступілі да стварэння таемных таварыстваў і кружкоў, што шырылі ідэі нацыянальна-вызвольнай барацьбы[6].
Мкрціч Хрымян яшчэ ў 1876 і 1877 гадах у сваіх творах пісаў пра тое, каб краіна рыхтавалася да барацьбы. Пад кіраўніцтвам Мкрціча Хримяна, Мкрціча Партугаляна і Канстанціна Камсаракана ў канцы 1879 года ў Ване была створана нацыянальна-вызвольная арганізацыя «Чорны Крыж». Дзейнасць арганізацыі паступова прыпынілася, калі асманскі ўрад выслаў Партугаляна і Хрымяна, а Камсаракан быў пераведзены па працы ў іншае месца[7].
Мкрціч Партугалян пасяліўся ў Марселі і з 20 ліпеня 1885 года пачаткаў выдаваць газету «Арменія»[8].
Былыя члены «Чорнага Крыжа» зноў пачалі сустракацца. Спачатку гэтыя сустрэчы арганізоўвалі браты Грыгарыс і Мкрціч Тэрлемезяны. Восенню 1885 года была створана першая армянская палітычная партыя. Па назве газеты М. Партугаляна партыя была названа «Арменакан»[9].
Ядром партыі сталі выпускнікі Цэнтральнага ліцэя Вана, заснаванага М. Партугалянам[1].
Праграма партыі агадвала вызваленне Заходняй Арменіі ад асманскага дэспатызму.
Для дасягнення гэтай мэты прызнаваліся прымальнымі як узброенае змаганне, так і подкупы ці дыпламатычныя шляхі. М. Партугалян сілкаваў вызначаныя надзеі і на рэформы, якія маглі быць ажыццёўлены асманскім урадам[2].
Партыя мела вочкі ў Васпуракане (вілает Ван), Мушы, Бітлісе, Трабзоне і Стамбуле. Мясцовыя партыйныя арганізацыі былі таксама створаны ў іншых раёнах Заходняй Арменіі, на Каўказе, а таксама ў Балгарыі, Егіпце, ЗША, гарадах Персіі Сельмас і Тэбрыз.
Ідэі партыі прывялі да стварэння ў Лондане «Армянскага патрыятычнага таварыства Еўропы», што імкнулася «заваяваць для армян права кіраваць самімі сабою шляхам рэвалюцыі»[10].
У час масавых забойстваў армян у 1890-х гадах Мкрціч Тэрлемезян кіраваў абарончымі баямі Вана[11].
Яму ўдалося з'яднаць вакол сябе дашнакаў і гнчакістаў. Партыя таксама ўзяла ўдзел у Ванскай самаабароне 1915 года.
Выратаваная ад разні група арменаканаў аб'ядналася з іншымі палітычнымі сіламі і стварыла партыю Рамкавар-Азатакан Арменакан[1].
Зноскі
- ↑ а б в Сурен Саргсян Армянское национально-освободительное движение и партия Арменакан ((руск.)) // Регион и мир. — 2010.
- ↑ а б <span style="" lang="(руск.)" >АРМЕНАКАН КАЗМАКЕРПУТЮН, ПАРТИЯ(нявызн.). genocide.ru. Праверана 19 верасня 2016.
- ↑ <span style="" lang="(руск.)" >Институт арменоведческих исследований ЕГУ(нявызн.). Партия Арменакан. Формирование. Праверана 19 верасня 2016.
- ↑ Դպրոցական Մեծ Հանրագիտարան, Գիրք II(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016. Праверана 29 студзеня 2017.
- ↑ Սիմոնյան Հ. Հայոց պատմություն. հիմնահարցեր. — Երևան, 2000. — С. 176. — 487 с.
- ↑ Э. Осерская Роль армянских политических партий в эволюции национально-освободительного движения армян в Османской империи (1878 г. — начало XX в.) ((руск.)) // Историческая и социально-образовательная мысль. — 2011. — № 5. — С. 30-32. Архівавана з першакрыніцы 19 сентября 2016г..
- ↑ Արմենական կուսակցություն: Ձևավորումը . ԵՊՀ Հայագիտական հետազոտությունների ինստիտուտ. Праверана 5 փետրվարի 2016. (арм.)
- ↑ Սիմոնյան Հ. Հայոց պատմություն. հիմնահարցեր. — Երևան, 2000. — С. 178. — 487 с.
- ↑ Պողոսյան Ս. և ուրիշներ. Հայոց պատմություն. — Երևան, 2004. — С. 82. — 160 с.(недаступная спасылка)
- ↑ А. Широкорад. Россия — Англия: неизвестная война, 1857–1907. — Москва, 2003. — С. 22. — 512 с.
- ↑ Հայկական Հարց Հանրագիտարան. — Երևան. (арм.)