Арсенал (Грац)
Арсенал (ням.: Landeszeughaus) — будынак у Грацы, размешчаны ва Унутраным горадзе .
Славутасць | |
Арсенал | |
---|---|
ням.: Landeszeughaus | |
| |
47°04′11″ пн. ш. 15°26′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Аўстрыя |
Горад | Грац |
Архітэктар | Антоніа Салары |
Дата пабудовы | 1642 год |
Сайт | museum-joanneum.at/… (ням.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРазмяшчэнне Граца каля ва ўсходняй мяжы Аўстрыйскай імперыі, рабіла яго важным стратэгічным пунктам. Найбольшую небяспеку ў канцы 16 стагоддзя ўяўляла Асманская імперыя, якой у выпадку ўварвання неабходна было супрацьпаставіць моцную армію. У канцы XVI стагоддзя з'явілася неабходнасць пабудаваць у горадзе памяшканне для захоўвання зброі — Арсенал, які і быў узведзены ў 1642 годзе па праекце італьянскага архітэктара Антоніа Салары.
Музей
правіцьПасля таго, як у 1699 годзе былі ўсталяваны стабільныя межы Асманскай імперыі, Арсенал у Грацы страціў сваё ключавое стратэгічнае значэнне. З гэтага часу тут захоўвалася ўзбраенне для салдатаў, якія патрулявалі венгерскую граніцу. У XVIII стагоддзі, паводле новай ваеннай рэформы па цэнтралізацыі ўсіх ваенных рэсурсаў, якая праводзіцца імператрыцай Марыяй Тэрэзіяй, Арсенал павінен быў быць ліквідаваны, але прадстаўнікам земскага сейма Штырыі ўдалося пераканаць імператрыцу захаваць і ператварыць яго ў музей ваеннага мастацтва.
У пачатку XIX стагоддзя з набліжэннем Напалеона прынамсі 50 аб'ектаў з музея былі пераплаўлены на званы, каб пазбегнуць іх магчымага выкарыстання праціўнікам. У час Другой сусветнай вайны ўсе фонды музея ўдалося эвакуіраваць і размеркаваць па замках Штырыі. Пасля яе заканчэння ўсе экспанаты ў поўнай захаванасці вярнуліся на свае месцы.
Архітэктура
правіцьБудынак быў разлічаны на захоўванне поўнага ўзбраення для 16 тысяч салдатаў і размясціўся ў самым цэнтры горада, адразу ж за Ландгаўзам. Сваім вузкім парадным фасадам Арсенал выходзіць на вуліцу Герэнгасэ (ням.: Herrengasse). Яго асноўны будынак, даўжыня якога складае 50 метраў, выцягнуўты паралельна Вялікаму ўнутранаму двару Ландтага . Парадны фасад Арсенала багата ўпрыгожаны. Галоўны ўваход уяўляе сабой вялікую арку паміж руставанымі пілястрамі, у яе адхонах намаляваны ваенныя трафеі. Арку вянчае разарваны франтон і герб Штырыі, c сярэбранай пантэрай, якая выставіла свае лапы з кіпцюрамі. Абапал партала ў нішах размешчаны фігуры рымскіх багоў вайны — Марса і Мінервы.
-
Партал
-
Фігура Марса
-
Франтон партала
-
Фігура Мінерва
-
Герб Штырыі
Экспазіцыя
правіцьУ наш час музей прапануе ўвазе наведвальнікаў больш за 32 тысячы экспанатаў, пачынаючы ад канца XV і заканчваючы пачаткам XIX стагоддзя. У Арсенале захоўваецца звыш трох тысяч шлемаў і даспехаў, амаль восем тысяч адзінак ручной агнястрэльнай зброі, а таксама разнастайныя віды колюча-рэжучай зброі — мячы, шаблі, шашкі, нажы. У музеі таксама можна ўбачыць воінскае абмундзіраванне ва ўсёй яго разнастайнасці — ад простага салдата да рыштунку знатнага арыстакрата, уключаючы камплект даспехаў для яго баявога каня. Найбольш поўна ў калекцыі Арсенала прадстаўлена зброя XVI—XVII стагоддзяў з майстэрняў Інсбрука, Аўгсбурга і Нюрнберга.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсенал (Грац)
- Арсенал (Landeszeughaus)