Ландгаўз (ням.: Landhaus) — будынак у Грацы, размешчаны ва Унутраным горадзе  (ням.) за гарадской ратушай. Помнік архітэктуры рэнесансу. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя па праекце італьянскага архітэктара Даменіка дэль Аліа  (ням.).

Славутасць
Ландгаўз
Landhaus
Фасад Лангаўза па Герэнгасэ
Фасад Лангаўза па Герэнгасэ
47°04′11″ пн. ш. 15°26′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Грац
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Даменіка дэль Аліа
Дата пабудовы XVI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
План ландгаўза

Фасад Ландгаўза, які нагадвае па сваім стылі афармлення фларэнційскія палацца, выходзіць на вуліцу Герэнгасэ  (ням.) (ням.: Herrengasse), якая пачынаецца ад паўднёва-ўсходняга боку Галоўнай плошчы.

Ландгаўз уяўляе сабой архітэктурны комплекс з некалькіх пабудоў рознага часу, Даменіка дэль Аліа спраектаваў толькі яго самы знакаміты Галоўны корпус (ням.: Haupttrakt), да якога з захаду з боку вуліцы Шмідгасэ (ням.: Schmiedgasse) прылягае больш ранні корпус пачатку XVI стагоддзя з двума малымі ўнутранымі дварамі. Малы корпус носіць назву Корпус Рыцарскай залы (ням.: Rittersaaltrakt). Тут у Рыцарскай зале на другім паверсе дагэтуль праходзяць пасяджэнні Ландтага Штырыі  (ням.). Першапачаткова сцены залы ўпрыгожвалі роспісы з гербамі, на змену якім у XVIII стагоддзі прыйшла дэкарацыя стука з выявамі знакаў задыяку. З паўночнага боку праз пераходнае крыло сярэдзіны XVII стагоддзя да Галоўнага корпуса Ландгаўза прылягае Арсенал.

 
Аркады ўнутранага двара Ландгаўза

Вялікі ўнутраны двор Ландгаўза аформлены з поўначы, усходу і поўдні трохпавярховымі аркадамі. Прычым аркада, якая замыкае двор з паўднёвага боку мае скразныя аркі. Аркі ва ўсіх трох паверхах упрыгожаны аднолькава — простымі пілястрамі тасканскага ордара, таму двор успрымаецца як адзінае цэлае і пры гэтым выглядае стрымана і ўрачыста.

 
Студня
 
Унутраны двор Ландгаўза з капэлай

Каля заходняй сцяны, адзінай не ўпрыгожанай аркадамі, размешчана каменная студня 1590 года, пад ажурным бронзавым купала, сплеценага з мудрагелістых перапляценняў лісця, у якім жывуць маленькія пуці і русалкі. У паўночна-заходнім вугле двара размешчана капэла, якая нагадвае па сваім знешнім выглядам невялікую вежку пад купалам. Яе стварылі ў 1630 годзе з пераробленай лесвічнай вежы і асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У Вялікім унутраным двары часта праходзяць розныя прыёмы, канцэрты і нават паказы фільмаў пад голым небам.

Спасылкі правіць