Артур Аўверс
Артур Юліус Георг Фрыдрых фон Аўверс (ням.: Arthur Julius Georg Friedrich von Auwers; 12 верасня 1838, Гётынген — 24 студзеня 1915, Берлін) — нямецкі астраном.
Артур Аўверс | |
---|---|
ням.: Arthur Julius Georg Friedrich von Auwers | |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 12 верасня 1838[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1915[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыю атрымаў у Гётынгенскім і Кёнігсбергскім універсітэтах, з 1866 года працаваў у Гоцкай абсерваторыі. Навуковыя працы прысвечаны астраметрыі. У 1888 годзе выдаў новую апрацоўку 3000 брадлееўскіх зорак. На працягу многіх гадоў каталог Аўверса-Брадлея заставаўся асновай ўсіх даследаванняў пра рух зорак (да з’яўлення «Папярэдняга генеральнага каталога» Л. Боса, які змяшчаў 6188 зорак). Вывучаў уплыў спадарожнікаў Сірыуса і Працыёна на рух галоўных зорак. Вызначыў паралакс Сонца па назіраннях малых планет і мінанняў Венеры па дыску Сонца ў 1874, 1882 гадах.
Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1888), Медаль Джэймса Крэйга Уотсана (1891), Медаль Кэтрын Брус (1899). Кратар Аўверс на Месяцы названы ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ а б Arthur von Auwers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Arthur Georg Friedrich Julius Auwers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116388765 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.