Архівы і справаводства

навукова-практычны часопіс

«Архі́вы і справаво́дства» — навукова-практычны часопіс, афіцыйны друкаваны орган Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006).

«Архівы і справаводства»
Тып часопіс
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Заснавана 1998
Палітычная прыналежнасць Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць 6 раз у год

Заснаваны 7 красавіка 1998 года на базе гістарычнага навукова-папулярнага часопіса «Беларуская мінуўшчына». 19 мая 1998 года зарэгістраваны за № 1146 як сродак масавай інфармацыі. Сузаснавальнікі: Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Першы нумар падпісаны да друку 5 сакавіка 1999 года[1]. Выходзіць 6 разоў у год на беларускай і рускай мовах. З 18 лістапада 2002 года заснавальнікам часопіса з’яўляецца Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці беларускіх і замежных архіўных устаноў. Публікуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай літаратуры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гістарычных навуках, архіўныя дакументы. Мае рубрыкі «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства»[2].

Зноскі

  1. Историческая справка(недаступная спасылка). Сайт «Архивы Беларуси». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2020.
  2. Янка Саламевіч. «Архівы і справаводства» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 323.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць