Арцём Анатолевіч Сокал

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Сокал)

Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Дынама» з Самарканда.

Футбол
Арцём Сокал
Поўнае імя Арцём Анатолевіч Сокал
Нарадзіўся 30 сакавіка 1994(1994-03-30)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 83 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Дынама (Самарканд)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 25 (0)
2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 10 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 61 (5)
2019 Беларусь Гомель 11 (0)
2020—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 49 (1)
2022 Беларусь Гомель 26 (1)
2023 Узбекістан Сурхан (Тэрмез) 17 (0)
2024— Узбекістан Дынама (Самарканд)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[5].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля»[6]. У складзе гомельскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[7].

У лютым 2020 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ»[8]. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.

У лютым 2022 года праходзіў прагляд у калінінградскай «Балтыцы», але беспаспяхова. Неўзабаве пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клуб[9]. Стаў асноўным абаронцам каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[10].

У лютым 2023 года стаў іграком узбекскага «Сурхана»[11]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[12] і неўзабаве перайшоў у самаркандскае «Дынама»[13].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   18 0
2012 дубль Дынама   29 1
2013 дубль Дынама   27 0
2014 дубль Дынама   32 0
2015 Д2 Бяроза-2010   25 0
2016 (1) Д2 Дняпро   10 0
2016 (2) Д2 Тарпеда   14 2
2017 Д2 Тарпеда   29 3
2018 Д1 Тарпеда   18 0
2019 Д1 Гомель   11 0
2020 Д1 Энергетык-БДУ   22 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ   27 1
2022 Д1 Гомель   26 1
2023 Д1 Сурхан   17 0

Крыніцы правіць

  1. Artem Sokol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://int.soccerway.com/players/-/211992/
  3. Профіль на сайце pressball.by Праверана 15 чэрвеня 2019.
  4. Футбол. Артем Сокол сменил "Днепр" на минское "Торпедо", Купневский, Высоцкий и Кривицкий покинули столичный клуб (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023.
  5. Сокол покинул минское "Торпедо" (руск.). football.by (10 студзеня 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  6. Сокол пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (28 сакавіка 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  7. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2024.
  8. Защитник Сокол перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 23 студзеня 2024.
  9. Футбол. Артем Сокол вернулся в "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2022. Праверана 3 сакавіка 2022.
  10. Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 23 студзеня 2024.
  11. Футбол. Белорус Артем Сокол перешел из "Гомеля" в узбекистанский "Сурхан" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2023. Праверана 11 лютага 2023.
  12. Узбекский "Сурхан" поблагодарил Артема Сокола за выступление и пожелал удачи в дальнейшей карьере (руск.). football.by (5 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.
  13. Артем Сокол перешел в узбекистанский клуб (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.