Арыстоцель Ф’ёраванці

(Пасля перасылкі з Арыстоцель Фіяраванці)

Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (італ.: Ridolfo Aristotele Fioravanti; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер.

Арыстоцель Ф’ёраванці
Lorenzo Lotto 076.jpg
Дата нараджэння 1415[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1486
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Fioravante Fioravanti[d]
Commons-logo.svg Арыстоцель Ф’ёраванці на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў.

 
Успенскі сабор у маскоўскім Крамлі

У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485).

Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119171295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Aristotele Fioravanti // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ridolfo Fioravanti // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць