Арэхі (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Арэ́хі, таксама Арахі[1] (трансліт.: Arechi, руск.: Орехи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Р112 Віцебск – ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 42 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 48 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Арэхі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
6 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883006
Арэхі на карце Беларусі ±
Арэхі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Арэхі (Віцебскі раён)
Арэхі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Арэхі (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні, 25 дзесяцін зямлі, адносілася да Пернаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 51 двор і загубілі 18 жыхароў, 40 жыхароў забралі ў Германію на прымусовыя работы, 10 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх войскаў, 8 у партызанскай барацьбе. У 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх войскаў за вызваленне вёскі і ваколіц загінулі 105 савецкіх салдат. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова. Было пабудавана 17 двароў. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 2000 годзе ўваходзіла ў склад РУСП «Эксперыментальная база імя Шмырова».

Насельніцтва правіць

  • 4 двары, 46 жыхароў (1905)
  • 7 двароў, 43 жыхары (1926)
  • 54 двары, 128 жыхароў (1941)
  • 17 двароў, 48 жыхароў (1969)
  • 13 гаспадарак, 21 жыхар (2000)
  • 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Памятныя мясціны правіць

На ўскраіне вёскі абеліск на брацкай магіле савецкіх салдат (1965)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Арахі́

Літаратура правіць

Спасылкі правіць