Афанасій Пятровіч Шылін

Афанасій Пятровіч Шы́лін (1 верасня 1924 — 25 мая 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Афанасій Пятровіч Шылін
руск.: Афанасий Петрович Шилин
Дата нараджэння 1 верасня 1924(1924-09-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1982(1982-05-22) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19421982
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сяле Петрапаўлаўка Саратаўскай губерні (зараз у Новакузнецкім раёне Саратаўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў на шахце ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці. У Чырвонай Арміі са жніўня 1942 года. У 1943 годзе скончыў 2-е Томскае артылерыйскае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 да студзеня 1945 г. у дзейнічаючай арміі на Паўднёвым, Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра і ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.

Пасля вайны А. П. Шылін працягваў ваенную службу. У 1946 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1952 годзе Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 1966 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Займаў камандныя пасады ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР, камандаваў ракетнай брыгадай, корпусам. З 1970 года — першы намеснік камандзіра 27-й гвардзейскай Віцебскай Чырванасцяжнай ракетнай арміі.
Са студзеня 1976 года генерал-лейтэнант Шылін А. П. на пасадзе намесніка старшыні Цэнтральнага камітэта ДТСААФ.

Аўтар кніг «Артиллерийский разведчик» (М., 1952), «Сила воина дисциплиной удвоена» (М., 1970) і інш.

Узнагароды правіць

і інш.

Зноскі

  1. Шилин Афанасий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць