Ахмет Давутаглу
Ахмет Давутаглу (турэцк.: Ahmet Davutoğlu; 26 лютага 1959, Конья, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Турцыі з 1 мая 2009 па 22 мая 2016. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 21 жніўня 20014 і прэм’ер-міністр Турцыі з 28 жніўня 2014.
Ахмет Давутаглу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Ahmet Davutoğlu | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Пераемнік | Ахмет Давутаглу | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ali Babacan[d] | ||||||
Пераемнік | Ахмет Давутаглу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмет Давутаглу | ||||||
Пераемнік | Меўлют Чавушаглу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмет Давутаглу | ||||||
Пераемнік | Ахмет Давутаглу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмет Давутаглу | ||||||
Пераемнік | Біналі Йылдырым | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
||||||
Жонка | Sare Davutoğlu[d][3][4] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны[7] і знешняя палітыка[7] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьНарадзіўся 26 студзеня 1959 у горадзе Ташкент правінцыі Конья, Турцыя.
Адукацыя
правіцьСярэднюю адукацыю атрымаў у Стамбульскім мужчынскім ліцэі. У 1983—1984 навучальным годзе скончыў Басфорскі ўніверсітэт (Стамбул) па дзвюм галінам: «Эканоміка» і «Паліталогія і міжнародныя адносіны». Працягнуўшы навучэнне ў ВНУ, атрымаў ступень магістра ў галіне «Дзяржаўнае кіраванне» і доктарскую ступень у галіне «Паліталогія і міжнародныя адносіны».
Праца
правіцьУ 1990 годзе пачаў выкладчыцкую дзейнасць на пасадзе асістэнта ў Міжнародным Ісламскім Універсітэце Малайзіі. Адкрыў кафедру паліталогіі, якой кіраваў да 1993.
У 1993 годзе атрымаў званне дацэнта. З 1995 па 1999 працаваў на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.
У 1998—2002 гг. чытаў лекцыі ў якасці запрошанага выкладчыка ў Акадэміі ўзброеных сіл і ваенных акадэміях Турцыі.
У 1999—2004 гг. працаваў на пасадзе прафесара, быў у савеце кіравання, уваходзіў у навуковы савет, кіраваў кафедрай міжнародных адносін ва Універсітэце Бейкет, чытаў курс лекцый у якасці запрошанага выкладчыка на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.
18 студзеня 2003 года ўказам прэзідэнта Турцыі Ахмета Недждэта Сезэра і Прэм’ер-міністр Турцыі Абдулы Гюля Ахмету Давутаглу быў нададзены ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
1 мая 2009 быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі, якую займаў да 28 жніўня 2014.
21 жніўня 2014 быў абраны лідарам правячай Партыі Справядлівасці і Развіцця[8], а 28 жніўня 2014 года быў назначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Турцыі[9]. На наступны дзень атрымаў вотум даверу ў парламенце Турцыі. 9 жніўня 2015 сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра[10]. 28 жніўня 2015 года сфарміраваў часовы ўрад з 13 міністраў ад Партыі Справядлівасці і Развіцця і 13 пазафракцыйных на час перадвыбарнага перыяда да канца 2015 года.
Зноскі
- ↑ Ahmet Davutoğlu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ahmet Davutoglu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.un.org/pga/wp-content/uploads/sites/3/2015/03/biography-Ahmet-Davutoglu.pdf
- ↑ https://www.dailysabah.com/feature/2014/12/17/sare-davutoglu-a-life-dedicated-to-problems-faced-by-women
- ↑ https://tr.euronews.com/2019/09/13/ahmet-davutoglu-ak-partiden-istifa-etti
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/ahmet-davutoglu-1959 Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Кандитатом на пост премьер-министра Турции стал глава МИд Ахмет Давутоглу// itar-tass.com
- ↑ Ахмет Давутоглу назначен и.о. премьер-министра Турции// ria.ru
- ↑ Ъ-новости — Президент Турции принял отставку премьер-министра страны.
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце МЗС Турцыі// www.mfa.gov.tr (англ.)