Аляксей Іванавіч Бірычэўскі

(Пасля перасылкі з А. І. Барычэўскі)

Аляксей Іванавіч Бірычэ́ўскі (2 сакавіка 1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4 сакавіка 1987) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Аляксей Іванавіч Бірычэўскі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1914(1914-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1987(1987-03-04) (73 гады)
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1932 годзе тэатральную студыю ў Архангельску. Працаваў у тэатрах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—1984 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Творчасць правіць

Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў беларускага рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А. Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К. Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А. Астроўскага і М. Горкага.

Літаратура правіць