Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў

беларускі сельскагаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы
(Пасля перасылкі з А. Кобрусеў)

Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў (нар. 24 ліпеня 1937, пас. Івашкова Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) — савецкі і беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1985). Герой Сацыялістычнай Працы (1988).

Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў
Дата нараджэння 24 ліпеня 1937(1937-07-24) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР Беларусь
Адукацыя
Партыя КПСС
Член у Савет Рэспублікі (2000–2008)
Род дзейнасці аграном, дырэктар саўгаса
Месца працы сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Брылёва»
Бацька Тарас Сцяпанавіч Кобрусеў
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Залаты медаль ВДНГ Залаты медаль ВДНГ Залаты медаль ВДНГ Срэбраны медаль ВДНГ Срэбраны медаль ВДНГ Бронзавы медаль ВДНГ Бронзавы медаль ВДНГ
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 ліпеня 1937 года ў пасёлку Івашкова (цяпер у складзе в. Новая Гусявіца) Уваравіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Беларус. Бацька — Тарас Сцяпанавіч Кобрусеў — заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі БССР (1967).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе калгаснікам калгаса імя Леніна Уваравіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных зямель Казахскай СССР. Пазней працаваў інструктарам, сакратаром Уваравіцкага райкама ЛКСМБ. У 1963 годзе завочна скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (аграном-эканаміст)[1].

З 1963 года — старшы эканаміст па працы і заработнай плаце Рэчыцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з чэрвеня 1964 года — інспектар-арганізатар Гомельскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з лютага 1965 года — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Гомельскага райвыканкама, са снежня 1969 года — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і адначасова намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама[1].

У кастрычніку 1979 года ўзначаліў саўгас «Брылёва» ў в. Мічурынская Гомельскага раёна, якім кіруе дагэтуль. На працягу дзесяці гадоў ён не толькі вывеў прадпрыемства з крызіснага стану, але і рэфармаваў гаспадарку, правёў тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, ініцыяваў выпуск новых відаў прадукцыі і ўкараніў перадавыя метады арганізацыі працы ў жывёлагадоўлі. У 1984 годзе скончыў узвядзенне цяплічнага камбінату. У аграгарадку Мічурынская разгарнуў маштабнае жыллёва-культурнае будаўніцтва. Заснаваў кансервавы завод «Брылёва», на якім функцыянуе першы ў краіне цэх па перапрацоўцы спаржавай фасолі і зялёнага гарошку з участкам замаразкі гародніны, нацэлены на імпартазамяшчальную вытворчасць[2].

У складаных эканамічных умовах перабудовы прадпрыемства ўстойліва дасягала высокіх вытворчых паказчыкаў[1]. На працягу многіх гадоў саўгас займаў першыя месцы ў Беларусі па ўраджайнасці гародніны адкрытага грунту і вытворчасці малака. У 2011 годзе быў сабраны рэкордны ўраджай гародніны — 10700 т, а сярэдні ўдой малака на карову падняўся з 8308 кг/год (2010) да 9372 кг/год (2015).

Заслугі кіраўніка і працаўнікоў саўгаса «Брылёва» адзначаны неаднаразовым удзелам у ВДНГ СССР і атрыманымі там медалямі і дыпломамі. У 1985 годзе А. Т. Кобрусеву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР», у 1988 годзе «за выбітныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі, і праяўленую працоўную доблесць» ён удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога, Гомельскага раённага, Красненскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў (2000—2008). Член Прэзідыума абласнога грамадскага аб’яднання ветэранаў. Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу (2016).

На пачатак 2021 года Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў быў апошнім у краіне Героем Сацыялістычнай Працы, які працаваў[2].

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2017)[3], двума ордэнамі Леніна (1982, 1988), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973), ордэнам «Знак Пашаны» (1976), залатым медалём «Серп і Молат», медалямі «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, «За асваенне цалінных земляў», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2019). Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2022[4]), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, дзве ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].

Зноскі

  1. а б в г Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна . Гомельскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  2. а б Директор КСУП «Брилево» Аркадий Кобрусев награжден нагрудным знаком «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (руск.). Гомельский районный исполнительный комитет (19 сакавіка 2021). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  3. Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (18 снежня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  4. Распараджэнне № 34рп ад 22 лютага 2022 г. «Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць