Аляксандр Андрэевіч Спіцын
Аляксандр Андрэевіч Спі́цын[2] (руск.: Александр Андреевич Спицын; 14 (26) жніўня 1858 — 17 верасня 1931) — рускі і савецкі гісторык і археолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927).
Аляксандр Андрэевіч Спіцын | |
---|---|
руск.: Александр Андреевич Спицын | |
Дата нараджэння | 14 (26) жніўня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1931[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, археолаг |
Навуковая сфера | археалогія і гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1927) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Konstantin Bestuzhev-Ryumin[d] |
Вядомыя вучні | Mikhail Artamonov[d] і Boris Piotrovsky[d] |
Член у |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Яранск Вяцкай губерні Расійскай імперыі ў сям’і служачага. Праз некалькі гадоў пасля смерці бацькі сям’я Спіцыных пераехала ў Кацельніч, а затым у Вятку, дзе Аляксандр паступіў у мужчынскую гімназію[3]. Гімназію А. А. Спіцын скончыў у 1878 годзе і адразу паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта. Скончыўшы ўніверсітэт у 1882 годзе вярнуўся Вятку, дзе працаваў выкладчыкам гісторыі ў Вяцкай жаночай гімназіі[3]. У 1892 годзе А. А. Спіцын быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург і прызначаны членам Расійскай Імператарскай Археалагічнай камісіі. У 1909 годзе пачаў чытаць курс лекцый па рускай археалогіі ў Пецярбургскім універсітэце, у 1914 годзе і ў Петраградскім археалагічным інстытуце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі А. А. Спіцын стаў членам Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры з дня яе заснавання ў 1918 годзе. Таксама ў у 1919 і 1920 гадах чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у Пецярбургу, Ноўгарадзе, на музейных курсах у Маскве[3]. У 1929 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр А. А. Спіцын 17 верасня 1931 года і быў пахаваны на Смаленскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. А. Спіцын займаўся вывучэннем усходне-славянскай старажытнасці. Адным з першых пачаў спалучаць археалогію з гісторыяй. Склаў картатэку археалагічных помнікаў на тэрыторыі былога СССР. Абагульніў і апублікаваў матэрыялы раскопак, праведзеных у басейне Нёмана В. Шукевічам, Ф. В. Пакроўскім, Э. А. Вольтэрам. Склаў першыя навуковыя кіраўніцтвы па археалагічных разведках і раскопках.
Зноскі
- ↑ а б Спицын Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Пассек Т. С., Латынин Б. А. К столетию со дня рождения А. А. Спицына (1858—1958) // Советская археология : журнал. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. — № 3. — С. 3—6. (руск.)
Літаратура
правіць- Скалабан В. У. Спіцын Аляксандр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 117. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Спицын Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Пассек Т. С., Латынин Б. А. К столетию со дня рождения А. А. Спицына (1858—1958) // Советская археология : журнал. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. — № 3. — С. 3—6. (руск.)