Аляксей Іванавіч Шаланда

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з А. Шаланда)

Аляксей Іванавіч Шала́нда (нар. 31 мая 1969, Гродна) — беларускі гісторык і геральдыст. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Аляксей Іванавіч Шаланда
Дата нараджэння 31 мая 1969(1969-05-31) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, геральдыст, рэдактар
Навуковая сфера гісторыя[1], геральдыка[1] і друк[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2000)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 1993 годзе. З 2008 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік, у 2010—2012 гг. — загадчык сектара геральдыкі і нумізматыкі, з 2012 г. — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, з 2015 года — загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі.

Увосень 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі і рэпрэсій супраць іх удзельнікаў на судзе над Марыяй Сафонавай, якая напісала на асфальце лозунг «Жыве Беларусь» і намалявала бела-чырвона-белы сцяг, Аляксей Шаланда даў экспертнае заключэнне па бела-чырвона-белым сцягу. Вучоны распавёў, што гэты сцяг — нацыянальны сімвал беларускага народа, які быў створаны ў 1917 годзе і двойчы ў гісторыі меў дзяржаўны статус у Беларусі. Ён растлумачыў, чым адрозніваюцца паняцці «нацыянальная сімволіка» і «дзяржаўная сімволіка», і адзначыў, што такія сімвалы могуць супадаць ці адрознівацца, што з’яўляецца звычайнай практыкай. Паводле слоў навукоўца, чырвоны і белы з’яўляюцца нацыянальнымі колерамі беларускага народа і могуць выяўляцца на самых розных носьбітах[2]:

  Гістарычныя нацыянальныя колеры з’яўляюцца культурным здабыткам нашага народа, таму не могуць мець для каго-небудзь абразлівы і цынічны змест. Наадварот, прыпісванне ім падобных якасцяў з’яўляецца праявай непавагі да беларускага народа і патэнцыйна накіравана на распальванне міжнацыянальнай варажнечы і палітычных канфліктаў у нашым грамадстве.  

16 лістапада Аляксея Шаланду намеснік па навуковай працы Вадзім Лакіза абвясціў, што з ім не будзе працягнуты кантракт[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар артыкулаў па геральдыцы, сфрагістыцы, генеалогіі ВКЛ. З 2001 года выдавец і рэдактар навуковага часопіса «Герольд Litherland».

Аўтар больш 190 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: «Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-ХVІІІ ст. Геральдычна-сфрагістычныя нарысы» (2012), «Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага» (2014) і «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара» (2017).

Заснавальнік серыі кніг пра вядомыя беларускія магнацкія роды (Genus Albaruthenica), у рамках якой ужо выйшлі кнігі пра Радзівілаў, Іллінічаў, Валовічаў, Друцкіх-Горскіх, Глябовічаў.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Гербы роду Сапегаў. // Białoruskie Zeszyty Historyczne (BZH). — Białystok, 1995. — Nr 2/4;
  • Асаблівасці беларускай шляхецкай геральдыкі. // Шлях у навуку. — Мн., 1997;
  • Да пытання аб пачатках Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ ст. // BZH. — Białystok, 1999. — Nr 11 (сумесна з Г.Семянчуком);
  • Зямельныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХІV—ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. — Горадня, 2001. — № 2;
  • Генезіс «Пагоні» — дзяржаўнага гербу Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. // BZH. — Bialystok, 2001. — Nr 16;
  • Род Антонія дэ Кгрыпа, муляра замка Гарадзенскага, у канцы ХVІ-першай палове ХVІІ ст. // Castrum, urbs et bellum: Зб. навук. прац. — Баранавічы, 2002;
  • Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVІІІ ст.// Герольд Litherland.- Горадня, 2002.- № 1-2;
  • Гербы і геральдычныя выявы на гравюрах «Бібліі Рускай» Францыска Скарыны. // Герольд Litherland. — Горадня, 2002. — № 3-4;
  • Мяшчанская геральдыка ВКЛ у ХV—ХVІІІ ст.:да пастаноўкі праблемы. // BZH. — Białystok, 2003. — Nr 19.
  • Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага / Манаграфія. — Мінск: Янушкевіч, 2014. — 220 с., [12] л. іл. : іл. ISBN 978-985-90346-1-9.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць