Свята-Мікалаеўская царква (Бабруйск)

(Пасля перасылкі з Бабруйскі Мікалаеўскі сабор)

Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўная царква ў Бабруйску, кафедральны сабор Бабруйскай і Быхаўскай епархіі.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°08′19,41″ пн. ш. 29°13′31,67″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Бабруйская і Быхаўская
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 18921894 гады
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт snsobor.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца XVI ст. Неўзабаве пасля падпісання ў 1596 Берасцейскай уніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 расійскімі ўладамі яна была зноў перароблена пад праваслаўную.

Да 1812 царква знаходзілася каля ракі Бярэзіна. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскай крэпасці царква была перанесена на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 яе перанеслі на Мінскі фарштат. У 1835 быў узведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжання царквы была пабудавана Рагачоўская брама крэпасці.

У 1879 да прыходу царквы належалі жыхары Бабруйска з фарштатамі і хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колькасць прыхаджан была 2069 мужчын і 2055 жанчын. Протаіерэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным святаром быў Іосіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходскае вучылішча з жаночай зменай.

У 18921894 быў пабудаваны новы каменны будынак царквы. Да царквы належалі: Свята-Георгіеўская царква, Думаноўшчына, Свята-Мікалаеўская царква, хутар Лукі, збудаваная ў 1826; Сафійская царква, Свята-Духаўская царква (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

За савецкім часам царква была зачынена, але аднавіла сваю дзейнасць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зроблены нямецкія могілкі. У 1964 царква была закрыта, а яе будынак быў перароблены пад басейн. 1 жніўня 2003 увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленне.

Сучасны стан правіць

У царкве два прастолы: першы асвячоны іерэйскім чынам у 2001, 2-і ў 2007 архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаіерэй Аляксандр Палуянаў, іерэй Міхаіл Пракоф’еў, іерэй Аляксей Болатаў, іерэй Віктар Смычнік, іераманах Сяргей Брыч, іерэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Спасылкі правіць