Баджуні (суахілі: Bajuni, самал.: Jubbada Hoose) — архіпелаг у Індыйскім акіяне ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Самалі. Агульная плошча — каля 31 км². Насельніцтва — каля 1 000 чалавек.

Баджуні
суахілі Bajuni, самалі Jubbada Hoose
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў35 
Найбуйнейшы востраўКаяма 
Агульная плошча31 км²
Насельніцтва1 000 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва32,26 чал./км²
Размяшчэнне
0°51′15,50″ пд. ш. 42°10′16,60″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Баджуні (Самалі)
Баджуні
Баджуні

Геаграфія правіць

Архіпелаг Баджуні стварае ланцуг з астравоў і скал, які цягнецца на 937 км уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Самалі. Пры гэтым плошча найбуйнейшага вострава Каяма дасягше ўсяго 6,38 км². Агульная колькасць астравоў — болей за 30, але населена толькі 9 з іх.

Архіпелаг сфарміраваўся ў плейстацэнавы перыяд у выніку ваганняў акіяну і паступоваму адкладанню наносаў ракі Джуба. Паверхня водмелі была населена каралавымі паліпамі, якія ўтварылі працяглы прыбярэжны рыф.

Для архіпелага характэрны трапічны мусонны клімат. Вільготныя сезоны здараюцца двойчы за год. У астатнія перыяды пануе засуха.

Прырода правіць

На некаторых астравах захаваліся мангравыя лясы. Фаўна паверхні астравоў бедная, аднак у навакольных водах сустракаюцца рэдкія віды каралаў, рыб, марскія чарапахі і дзюгоні.

Гісторыя і культурныя асаблівасці правіць

Верагодна, паўднёвае ўзбярэжжа Самалійскага паўвострава з'яўляецца першаснай тэрыторыі фарміравання этнаса суахілі. У высокім сярэднявеччы тут існаваў шэраг гарадскіх супольнасцей, узгаданных у арабскіх крыніцах. У XVI ст. нашэсце арома вымусіла мясцовае насельніцтва перасяляцца на поўдзень або прыбярэжныя астравы. Сучасныя тубыльцы архіпелага Баджуні — іх прамыя нашчадкі, якія размаўляюць на асобным дыялекце мовы суахілі. Самі астравіцяне лічаць сябе нашчадкамі арабаў і шыразцаў.

У старажытнасці тубыльцы архіпелага актыўна гандлявалі з паўднёвымі краінамі, самалійцамі і арабамі. Немалую ролю адыгрываў гандаль рабамі. Згодна мясцовым паданням, баджуні паспяхова ваявалі з канкурэнтамі з Ламу. Сведчаннем поспеху мясцовых жыхароў той пары з'яўляюцца рэшткі па-майстэрску пабудаваных магільняў з каралавага вапняку, знаходкі шкляных і парцалянавых вырабаў. Аднак у другой палове XIX ст. пад ціскам Вялікабрытаніі гандаль рабамі быў спынены, што прывяло астраўную эканоміку ў заняпад. У 1895 г. астравіцяне трапілі пад адміністрацыйны кантроль брытанскіх каланіяльных уладаў. Іх асноўнымі заняткамі сталі рыбалоўства, дробны гандаль з узбярэжжам, вырошчванне какосаў, кукурузы і проса. Відавочна, ужо у гэты перыяд пачалося перасяленне з Баджуні ў іншыя краіны. У нашы дні большасць нашчадкаў выхадцаў з Баджуні жыве ў суседняй Кеніі, ЗША і Канадзе.

У 1926 г. архіпелаг быў перададзены пад кантроль італьянцаў. У 1960 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Самалі, дзе баджуні ператварыліся ў этнічную і моўную меншасць. Хаця грамадзянская вайна ў Самалі амаль не закранула архіпелаг, многія мясцовыя жыхары аддалі перавагу бежанству і далейшаму перасяленню ў заходнія краіны. Паляпшэнне ваенна-палітычнай сітуацыі звязваецца з магчымасцю развіваць турызм.

Спасылкі правіць