Барацьба за Македонію

Змаганне за Македонію (грэч. Μακεδονικός αγώναςмакедонскае змаганне) — узброены канфлікт 19041908 гадоў паміж новымі незалежнымі балканскімі дзяржавамі: Балгарыяй супраць Грэцыі і Сербіі — за буйную, этнічна пярэстую гістарычную вобласць Македонію, якая яшчэ заставалася пад уладай слабелай Асманскай імперыі. Кожная з вышэйпералічаных дзяржаў мела ў стратэгічна важнай Македоніі свае інтарэсы. За кожнай з іх стаялі прадстаўнікі «вялікіх» дзяржаў.

Грэчаскія партызаны ў Македоніі, сельская група самаабароны грэкаў пры турэцкіх афіцэрах (фатаграфія ўнізе).

Перадумовы правіць

У Грэцыі існавала Вялікая ідэя энозіса ўсіх тэрыторый, у мінулым і сучаснасці населеных грэкамі. Хоць за 5 стагоддзяў турэцкай улады большая частка шматнацыянальнага насельніцтва перайшла ў іслам, усё ж гістарычная памяць згуляла тут вельмі важную ролю ва ўзросце грэчаскага нацыяналізму і ўзмацнення атрадаў грэцкіх баевікоў у рэгіёне, бо Салонікі — сталіца Македоніі — з'яўлялася другім пасля Канстанцінопаля горадам Візантыйскай імперыі — сярэднявечнай грэчаскай імперыі. Важны след пакінуў генацыд грэчаскага насельніцтва Эгейскай Македоніі, у красавіку 1822 года, на загад Эміна-Пашы Салонік. У тым ліку забойства ўсіх грэкаў горада і графства Naoussa. На месца забітых туркамі грэкаў скіравалі славянскіх асаднікаў[1][2]. Апроч таго, прайграўшы грэка-турэцкую вайну 1897 года, грэчаскае грамадства прагнула рэваншу.

Сербы і балгары імкнуліся атрымаць выйсце да Эгейскага мора, туркі і асабліва младатуркі хацелі захаваць і пашырыць мусульманскую дзяржаву на Балканах. Балгары жа пад кіраўніцтвам УМОРА змагаліся за аўтаномію Македоніі, за шыранне балгарскай мовы і культуры ў межах ужо дасягнутай імі царкоўнай аўтаноміі: Балгарскага экзархата.

Як адзначалі расійскія вандроўнікі, разлютаванасць грэкаў і балгар адзін супраць аднаго стала моцнай ужо ў другой палове ХIХ стагоддзя[3]. На спрэчнай тэрыторыі ад Македоніі да Канстанцінопаля асобна і непрыязна існавалі балгарская і грэчаская праваслаўныя нацыянальныя цэрквы. Кожная з іх у асобнасці была адказная перад Султанам за збор падаткаў[1]. Пад эгідай турэцкіх улад, у невялікіх мясцовасцях хрысціянаў змушалі прыналежаць да той царквы, якая ў дадзенай мясцовасці складала 2/3 вернікаў[1], святары нават прымушалі вернікаў змяняць імёны і прозвішчы з грэчаскіх на славянскія ці са славянскіх на грэчаскія[1].

Баявыя дзеянні правіць

З пачатку 1902 года ў гэты канфлікт уключылася УМОРА[4] і інструктары, адмыслова дасланыя з Балгарыі[1], а ў 1904 годзе з'явіліся афіцэры і добраахвотнікі, дасланыя з Грэцыі[1][5].

Міжэтнічныя сутыкненні насілі вельмі бязлітасны характар, прымаючы часам формы на грані генацыда. Так, па інфармацыі балгарскіх крыніц, у вёсцы Загарычані, акруга Касторыя 25 сакавіка 1905 года грэкі забілі 78 балгар, улучаючы кабет і дзяцей[6]. Па інфармацыі грэчаскіх крыніц, грэчаскія сілы былі дасланы з 1904 года з-за патрэбы арганізацыі грэчаскай самаабароны ад шматразовых нападаў балгарскіх банд на мясцовасці, населеныя грэкамі[1]. Македонія апынулася ўцягнута ў бязлітасную міжэтнічную вайну (19051908) усіх супраць усіх (у змаганні за Македонію бралі ўдзел сербы, балгары, грэкі, туркі, албанцы, улахі)[7].

Гвалт у рэгіёне спыніўся толькі ў выніку актыўнага ўмяшання турэцкага ўрада, але аднавіўся зноў з 1910 года, а таксама ў перыяд 1-ай і 2-ой Балканскіх войн, якія завяршыліся падзелам гістарычнай Македоніі паміж трыма дзяржавамі: Грэцыяй, Балгарыяй і Сербіяй. Шэраг мясцовых этнічных груп (аромуны, мегленарумыны) сваіх тэрытарыяльных утварэнняў стварыць не змаглі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Коллективная работа преподавателей трех университетов и военнои академии: Εμείς οι Έλληνες, Πολεμική Ιστορία της Σύγχρονης Ελλάδας. Από τον πόλεμο του 1897 στη Μικρασιατική Εκστρατεία T. 1 . Афины: Skai Biblio, 2008, ISBN 978-960-6845-15-4
  2. Απόστολος Βακαλόπουλος, Η Μακεδονία κατά την Ελληνική Επανάσταση του 1821 στο: συλλογικό ΄΄Μακεδονία: 4000 χρόνια ελληνικής ιστορίας και πολιτισμού΄΄, Εκδοτική Αθηνών, Афины 1992, стр. 438—442
  3. Константин Леонтьев. Панславизм и греки
  4. Лабаури Д. О. Болгарское национальное движение в Македонии и Фракии в 1894—1908 гг.: Идеология, программа, практика политической борьбы. София, 2008, с. 166—167.
  5. Βαγιακάκος Δικαίος, Μανιάτες αγωνισταί στα Καστανοχώρια, периодическое издание «Μακεδονική Ζωή», тетрадь № 86 (1973), стр. 16, 17.
  6. Силянов Христо. Освободителните борби на Македония, том IІ, София, 1943, с. 208—209.
  7. Лабаури Д. О. Болгарское национальное движение в Македонии и Фракии в 1894—1908 гг.: Идеология, программа, практика политической борьбы, София, 2008, с. 168.

Гл. таксама правіць