Белагаловае

возера ў Беларусі

Белагаловае, Белагалоўе — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 25 у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 6,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Канстанцінава, за 0,2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Р45.

Белагаловае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 185,9[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,24 км²
Аб’ём 0,0002[2] км³
Даўжыня берагавой лініі 1,82 км
Найбольшая глыбіня 2[2] м
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Белагаловае (Беларусь)
Белагаловае
Белагаловае
Белагаловае (Мінская вобласць)
Белагаловае
Белагаловае
Map

Назва правіць

Назва Белагалоўе балцкага паходжання.

Тыпалагічна можна суаднесці з двухасноўнай назвай ракі Балагалоўка (рус. Бологоловка), прытока верхняга цячэння сожскай ракі Віхра на Смаленшчыне. Першая аснова гэтай назвы — літоўскае balas, baltas «белы» (яно ж і ў балцкай назве ракі Балы на прыпяцкім правабярэжжы[3]). Другая аснова ад літоўскага galva «галава; перад, верх»[4].

Такога ж паходжання, ужо ў перакладным выглядзе, мяркуецца тапонім Белы Верх[5] (< *Bal(t)-, Gal(v)-) на Павоччы (на дамінуючым узвышшы, з якога расцякаюцца ў розныя бакі прытокі рэк Жыздра, Рэсята, Выцебець).

Назва возера Белагалоўе таксама найімаверней матываваная семантыкай рачных вярхоў. З яго выцякае пратока ў возера Вялікая Швакшта (цяпер Вялікія Швакшты), з якога пратока ў возера Малая Швакшта, а з яго — рака Страча.

Процілеглая, чым у назве возера Белагалоўе, «колеравая» семантыка ў назве іншага прытока возера Вялікая Швакшта ракі Едупа[6] (на яе вярхах паселішча Едупа, вядомае з такой назвай з 1472 года, сёння Ёдаўцы), ад літоўскага Juod-upė «Чорная рака» (juodas «чорны», upė «рака»).

Гідраграфія правіць

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны забалочаныя. Вышыня схілаў складае 1—2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, забалочаныя. На захадзе ў Белагаловае ўпадае ручай. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера Вялікія Швакшты[7][1].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, укляя і іншыя віды рыб[7].

Заўвагі правіць

  1. а б Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год. (руск.)
  2. а б Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. (руск.)
  3. О. Н. Трубачев. Труды по этимологии: Слово. История. Культура. Т. 4. Москва, 2009. С. 497, 594.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  5. Урочище Белый Верх
  6. Деревня Иодовцы
  7. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць