Белае (возера, Бешанковіцкі раён, басейн Чарнагосніцы)

Бе́лае возера — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца за 16 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Белае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 6,17 км
Шырыня 0,53 км
Плошча 1,49 км²
Аб’ём 0,00718 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,5 км
Найбольшая глыбіня 12,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 13 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Белае возера (Віцебская вобласць)
Белае возера
Белае возера
Map

Плошча паверхні возера 1,49 км², даўжыня 6,17 км, найбольшая шырыня о,53 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,4 м. Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на ўсходзе вышынёй да 3 метраў, на захадзе да 20 метраў, стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўднёвай частках забалочаныя. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, глыбей — глеістае.
Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у Астровенскае возера. Плошча вадазбору складае каля 13 км².

Каля возера знаходзяцца вёскі Гарадзец, Забелле, Малыя Паўлавічы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць