Бе́лае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Ушацкім раёнам. У басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 2 км на паўднёвы ўсход ад возера Шо.

Белае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 2,13 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,59 км²
Аб’ём 5,75 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,8 км
Сярэдняя глыбіня 9,7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,24 ‰
Празрыстасць да 3,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,2 км²
Упадаюць 2 ручаі
Выцякаюць ручай у возера Івесь
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Белае возера (Віцебская вобласць)
Белае возера
Белае возера
Map

Плошча паверхні 0,59 км². Найбольшая глыбіня 24,7 м. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Берагавая лінія слабазвілістая. Аб’ём вады 5,75 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км². Схілы катлавіны высокія і пясчаныя, на паўночным захадзе і поўдні возера нізкія і тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбакаводная частка ложа возера пакрыта сапрапелем. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 4 м паласой шырынёй 40—50 метраў. Да глыбіні 11 метраў расце мох фантыналіс.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі і вяцякае ручай у возера Івесь.

У возера водзяцца шчупак, акунь, лешч, судак, краснапёрка і іншыя віды рыб.

У 1979 годзе створаны азёрны заказнік «Белае» з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў.

Літаратура правіць

  • Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Міронаў В. Р. Белае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 265. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)