Бенядзікт Кляйноў
Бенядзікт Кляйноў (14 сакавіка 1926, в. Наваельня, цяпер Дзятлаўскі раён — 17 ліпеня 1985, Брадфард, Вялікабрытанія) — беларускі грамадскі дзеяч.
Бенядзікт Кляйноў | |
---|---|
Бенядыкт Кляйноў | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1985 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 сакавіка 1926 года ў Наваельні Навагрудскага павета ў Польскай Рэспубліцы.
Вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС, а адтуль, здаўшыся саюзнікам, у 2-гі Польскі корпус.
У 1946 годзе разам з 2-м Польскім корпусам прыбыў у Вялікабрытанію. З 19 студзеня 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, кіраваў прэзідыумам Першага з’езду арганізацыі, пазней быў сябрам Галоўнай управы. Атрымаў дыплом будаўнічага інжынера ў Манчэстэрскім універсітэце. У 1949 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Згуртавання беларускіх камбатантаў, кіраваў дружынай у Манчэстэры. Потым пераехаў ў Брадфард. Уваходзіў ва ўправу Беларускага грамадскага клуба «Сакавік» у Брадфардзе. Быў актывістам БАПЦ, кіраваў Вікарыяльнай управай БАПЦ у Вялікабрытаніі і быў старшынёй парафіяльнага камітэта прыхода Св. Спаса ў Брадфардзе.
Памёр 17 ліпеня 1985 года ў шпіталі Св. Якава ў Лідсе. Пахаваны ў Брадфардзе.
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.