Блакітнавочка

род кветкавых раслін

Блакітнаво́чка[3] (Sisyrínchium) — род кветкавых раслін сямейства Касачовыя (Iridaceae).

Блакітнавочка

Sisyrinchium bellum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisyrinchium L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43237
NCBI  58706
EOL  38288
IPNI  329986-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя (зрэдку аднагадовыя[4]) травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, узыходныя. Лісце вузкае, чаргаванае ў ніжняй частцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі з шасцю пялёсткамі, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — сухая каробачка.

 
Блакітнавочка горная (Sisyrinchium montanum)

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Род налічвае каля 100[3] відаў (201 від[5]). Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды, у тым ліку паўночнаамерыканскі від блакітнавочка горная (Sisyrinchium montanum), натуралізаваліся на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[3].

Гаспадарчае значэнне правіць

Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Голубоглазка — род Sisyrinchium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Sisyrinchium (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць