Блакітнавочка горная
Блакітнаво́чка горная[3] (Sisyrinchium montanum) — від кветкавых раслін з роду Блакітнавочка (Sisyrinchium) сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Блакітнавочка горная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sisyrinchium montanum Greene (1899) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—35 см з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, сядзячае. Верхавінкавае лісце ланцэтнае з вузкім белаватым краем. Кветкі 12—20 мм у дыяметры, бледна фіялетавага колеру, на доўгіх кветаножках, па 1—4 на канцы сцябла. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы, якая раскрываецца трыма створкамі.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьБлакітнавочка горная паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Натуралізавалася на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
Святлолюбівая расліна, не патрабавальная да якасці глебы. Расце на вільготных лугах, лясных палянах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Вырошчваецца ў культуры ў якасці дэкаратыўнай расліны. Лёгка дзічэе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Блакітнавочка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 308.
Спасылкі
правіць- Голубоглазка горная — Sisyrinchium montanum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sisyrinchium montanum: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- Sisyrinchium angustifolium на сайце Flora of North America (англ.)