Блакітнавочка
Блакітнаво́чка[1] (Sisyrínchium) — род кветкавых раслін сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Блакітнавочка | |||||||||||||||||||
![]() Sisyrinchium bellum | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sisyrinchium L. (1753) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя (зрэдку аднагадовыя[2]) травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, узыходныя. Лісце вузкае, чаргаванае ў ніжняй частцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі з шасцю пялёсткамі, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРод налічвае каля 100[1] відаў (201 від[3]). Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды, у тым ліку паўночнаамерыканскі від блакітнавочка горная (Sisyrinchium montanum), натуралізаваліся на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[1].
Гаспадарчае значэнне
правіцьНекаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Голубоглазка — род Sisyrinchium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Sisyrinchium (англ.) // The Plant List
Літаратура
правіць- Блакітнавочка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 308.
Спасылкі
правіць- Голубоглазка — род Sisyrinchium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sisyrinchium (англ.) // The Plant List
- Род сисиринхиум (голубоглазка, сисюринхий) – Sisyrinchium L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)