Богуміл Немец
Бо́гуміл Не́мец (чэшск.: Bohumil Němec; 12 сакавіка 1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7 красавіка 1966, Гаўлічкаў-Брод, ЧССР) — чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай цыталогіі раслін. Акадэмік Чэшскай АН (1918). Ганаровы член сельскагаспадарчай АН у Стакгольме.
Богуміл Немец | |
---|---|
чэшск.: Bohumil Němec | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1966[3][1][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, палітык, батанік, анатам, біёлаг, міколаг, рэдактар, выкладчык універсітэта, навуковец, настаўнік, публіцыст |
Навуковая сфера | біялогія[5], мікалогія[5], рэдагаванне[d][5] і палітыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
ганаровы доктар[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся Богуміл Немец 12 сакавіка 1873 года ў Прасеку. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1895 годзе, куды вярнуўся праз 3 гады пасля заканчэння навучання і дзе прапрацаваў усё сваё доўгае і плённае жыццё. З 1888 па 1907 год працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1907 па 1966 год займаў пасаду прафесара анатоміі і фізіялогіі раслін. У 1901—1938 гг. дырэктар Інстытута анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ўніверсітэта. Богуміл Немец з'яўляўся таксама рэдактарам часопісаў «Жыва» (1910-14), «Весмір» (1923-38) і адказным рэдактарам часопіса «Біялогія плантарум» (1958-66).
Сканаў Богуміл Немец 7 красавіка 1966 года ў Гаўлічкавым-Бродзе.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ Немец Богумил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Немец Богуміл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богуміл Немец