Бой пад Валнавахай
Бой пад Валнавахай — напад прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі блізу горада Валнаваха Данецкай вобласці Украіны, які адбыўся прыкладна а 4:30 раніцы 22 мая 2014[6]. У выніку нападу загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў[4].
Бой пад Валнавахай | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Прарасійскія выступленні ва Украіне | |||
![]() Карта раёна | |||
Дата | 22 мая 2014 | ||
Месца |
![]() |
||
Вынік | разгром батальёна 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА[7] і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі[8]. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны[9].
29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА[10], аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў[11].
БойПравіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Авіяпадтрымка сіл АТА | |
Памылковы абстрэл уцалелых байцоў украінскай авіяцыяй | |
Месца бою пасля падзей |
У ноч з 21 на 22 мая (прыкладна каля 4 і 6[12] гадзінамі раніцы) на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, які знаходзіўся паміж пасёлкамі Ольгінка і Уладзіміраўка непадалёк ад рэгіянальнага ландшафтнага парка Вялікаанадольскі лес , напалі ўзброеныя прыхільнікі ДНР[13]. Відавочцы паведамлялі, што баевікі прыбылі на 2 джыпах і 2 інкасатарскіх аўтамабілях[13][14] (імаверна «ПрыватБанку »[15]). Паводле іншых дадзеных яны прыбылі на трох аўтамабілях[16] або на дзвюх браніраваных інкасатарскіх машынах[17], якія ўкраінскія вайскоўцы, імаверна, прапусцілі праз блокпост, пасля чаго былі расстраляны ва ўпор[18], а параненыя дабіты[19].
Баевікі вялі масіраваны агонь са стралковай зброі, процітанкавых гранатамётаў , кулямётаў, мінамётаў, ПЗРК і кідалі ручныя гранаты па лагеры сіл АТА; падчас нападу адзін са снарадаў трапіў у баявую машыну, у выніку чаго здэтанаваў боекамплект[20][21]. На месца бою быў накіраваны санітарны транспарт для аказання медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі ў медыцынскія ўстановы[22].
Паводле сведчанняў уцалелых удзельнікаў бою, сепаратысты напалі на лагер сіл 51-й асобнай механізаванай брыгады ноччу. Сцвярджаецца, што падчас бою ўкраінскія вайскоўцы не стралялі на паражэнне, бо ва Украіне не абвешчана вайна, ажыццяўляліся толькі папераджальныя стрэлы ў паветра і па нагах тых, хто нападаў. Параненых ўкраінскіх вайскоўцаў дабівалі снайперы, якія размясціліся па абодва бакі ад месца бою ў лесе[23].
Падмацаванне ў выглядзе верталётаў Мі-8 прыбыло на месца бою ўжо пасля яго завяршэння[24]. Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, паводле якога ўкраінскія верталётчыкі памылкова абстралялі тэрыторыю, дзе знаходзіліся ўцалелыя байцы 51-х асобнай механізаванай брыгады, прыняўшы іх за баевікоў[25].
Аналіз і прычыныПравіць
Паводле паведамлення Міністэрства абароны Украіны сепаратысты мелі мэтай прарваць кальцо сіл АТА, аднак украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку і ўтрымаць кантроль над блокпастом[26]. Гэтае меркаванне таксама пацвердзілі сакратар СНБА Андрэй Парубій[27] і выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў[18]
Паводле інфармацыі, апублікаванай галоўным рэдактарам партала Censor.net.ua Юрыем Бутусавым, колькасць тых, хто напаў на лагер украінскіх вайскоўцаў, магла быць большай за 100 чалавек. Сярод прычын нападу і значных чалавечых страт ваенныя эксперты назвалі нізкі ўзровень баявой і тактычнай падрыхтоўкі, адсутнасць разведкі мясцовасці, адсутнасць належнага тэхнічнага забеспячэння, адсутнасць ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі, якія маглі б прыйсці на дапамогу і адсутнасць баявога ахоўвання[2].
Расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанка прычынай знішчэння украінскіх вайскоўцаў назваў некампетэнтнасць дзеянняў камандавання ва ўмовах партызанскай вайны, у прыватнасці рашэнне пра начлег ля дарогі[28]. Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што прычынай вялікіх чалавечых страт падчас бою стала недаўкамплектацыя і нізкая баяздольнасць асабістага складу брыгады[29]. Акрамя таго, у інтэрнэце было апублікавана відэа, на якім днём напярэдадні бою ў сваім лагеры ўкраінскія вайскоўцы размаўляюць з мясцовымі жыхарамі-прыхільнікамі ДНР[30].
СтратыПравіць
Раніцай 22 мая аб гібелі 8 і раненні 18 украінскіх вайскоўцаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ваенны журналіст Дзмітрый Тымчук[31]; пазней Аляксандр Турчынаў заявіў аб 13 загінулых з украінскага боку[32]. Дэпартамент аховы здароўя Данецкай АДА паведаміў аб гібелі 16 і раненні 32 чалавек, прыналежнасць якіх не ўдакладняецца[5]. У прэс-службе ДНР паведамілі, што падчас бою загінулі 20 чалавек, 42 атрымалі раненні, аднак кіраўніцтва ДНР не пацвердзіла ўдзелу сваіх людзей у нападзе[33].
Намеснік міністра аховы здароўя Украіны Руслан Салюцін паведаміў аб смерці 17-га вайскоўца[34]; 23 мая з’явілася інфармацыя пра смерць 18-га ўдзельніка бою[3]. Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што 18 параненых вайскоўцаў дастаўлены ў бальніцы Харкава і Днепрапятроўска, астатнія 6 былі шпіталізаваныя ў бальніцы Валнавахі , яшчэ 6 цяжкапараненых — у бальніцы Данецка[35]. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведамляў пра спробы прыхільнікаў ДНР вывезці параненых вайскоўцаў са шпіталя ў Валнавасе[36].
Акрамя чалавечых страт сілы АТА страцілі 3 БМП, грузавы аўтамабіль ЗІЛ, было таксама расстраляна 2 машыны хуткай дапамогі і мікрааўтобус[21]. Паводле паведамлення Ігара Безлера («Беса») падчас нападу загінуў адзін з «апалчэнцаў»[4].
Афіцыйна апублікаваныя імёны 12 загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў[37]; у СМІ таксама былі прыведзеныя імёны яшчэ 4 загінулых; імёны іншых застаюцца невядомымі.
Імя[37] | г/н | Званне[38] | Функцыя[38] |
---|---|---|---|
Палінкевіч Леанід Аляксандравіч | 1984 | Маёр | Камандзір батальёна |
Аўчарук Уладзімір Барысавіч | Малодшы лейтэнант | Камандзір узводу | |
Артымук Аляксандр Іванавіч | 1977 | Старшы сяржант | Камандзір аддзялення |
Ёўзік Дзмітрый Васілевіч | 1983 | Малодшы сяржант | Намеснік камандзіра баявой машыны, наводчык-аператар |
Бандарук Мікола Пятровіч | 1991 | Салдат | Наводчык |
Грыцук Міхаіл Міхайлавіч | 1984 | Салдат | Разведчык |
Зарадзюк Уладзімір Уладзіміравіч | 1991 | Салдат | Кулямётчык |
Лішчук Віталь Леанідавіч[39] | Салдат | няма інфармацыі | |
Марыніч Віталь Пятровіч | Салдат | Разведчык | |
Махнавец Віталь Іванавіч[39][40] | 1981 | Салдат | няма інфармацыі |
Нячыпарук Андрэй Дзмітрыевіч | Салдат | Вадзіцель-санітар | |
Азеранчук Леанід Віктаравіч | Салдат | Разведчык | |
Папоў Павел Уладзіміравіч | 1991 | Салдат | Стралок, памочнік гранатамётчыка |
Пракапчук Уладзімір Іванавіч | 1991 | Салдат | Механік-вадзіцель |
Шкрыбляк Дзмітрый[41] | Салдат | няма інфармацыі | |
Кузьмін Любамір[42] | няма інфармацыі | Вадзіцель |
АрганізацыяПравіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выведка мясцовымі да бою | |
Каментарыі пасля бою |
За дзень да нападу на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады мясцовыя прыхільнікі ДНР правялі пэўныя разведвальныя мерапрыемствы, размаўляючы з украінскімі вайскоўцамі, якія адпачывалі ўздоўж трасы[30].
Адзін з лідараў сепаратыстаў Павел Губараў адмовіў датычнасць да нападу на лагер сіл АТА «апалчэнцаў», абвінаваціўшы ў правакацыі «Правы сектар», аднак пазней на сайце брытанскай газеты «Daily Mail » з’явілася відэа, на якім адказнасць за знішчэнне украінскіх вайскоўцаў узяў на сябе чалавек у балаклаве, які назваўся «Бесам» (Ігар Безлер)[43][44]:
Мы знішчылі блокпост украінскай арміі, які знаходзіўся на землях Данецкай Народнай Рэспублікі. Арыгінальны тэкст (руск.)
Мы уничтожили блокпост украинской армии, находящийся на землях Донецкой Народной Республики[4]. |
У інтэрнэце была распаўсюджана інфармацыя, што арганізацыяй нападу на ўкраінскіх вайскоўцаў займаўся жыхар мястэчка Ольгінка Дзмітрый Бударын, якога вінавацяць у гандлі наркотыкамі[45]; пазней Дзмітрый Бударын адмаўляў сваё дачыненне да арганізацыі нападу[46]. Тэлеканал «Расія-1» датычнымі да расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў назваў байцоў спецбатальёна «Данбас», адзначыўшы таксама, што сярод тых, хто прыехаў на інкасатарскіх аўтамабілях, былі і байцы спецбатальёна «Дняпро»[47].
Лідар ваеннага крыла ДНР Ігар Стралкоў пацвердзіў расстрэл баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахай[48][49].
РэакцыяПравіць
Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў напад на вайскоўцаў тэрарыстычным актам[50]:
Расстрэл нашых вайскоўцаў, які адбыўся каля Валнавахі, гэта тэрарыстычны акт, гэта цынічны расстрэл украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на сваёй зямлі, адпаведна дзейнічалі з мясцовым насельніцтвам.
Арыгінальны тэкст (укр.)
Розстріл наших військових, який стався поблизу Волновахи, це є терористичний акт, це є зухвалий розстріл українських військових, які перебували на своїй землі, відповідно діяли з місцевим населенням. |
Сваю занепакоенасць у сувязі з падзеямі ў Валнавасе выказаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, заклікаўшы бакі канфлікту засяродзіць увагу на забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у мірнай і чэснай атмасферы[51].
ПамяцьПравіць
У сувязі з гібеллю ваеннаслужачых 23 і 24 мая ў Валынскай вобласці і 23, 24 і 25 мая ў Ровенскай вобласці аб’яўлена жалоба[52].
26 мая пры ўдзеле некалькіх тысяч вайскоўцаў і цывільных асоб адбылася цырымонія развітання з загінулымі ў баі на Тучынскім палігоне ў Роўне, куды целы 17 вайскоўцаў былі дастаўлены 2 ваенна-транспартнымі самалётамі[53]. 27 мая на Тэатральнай плошчы Луцка пры ўдзеле 3 тысяч мясцовых жыхароў адбылася грамадская паніхіда па 4 загінулых лучанах: Дзмітрыю Ёўзіку, Уладзіміру Зарадзюку, Віталю Махноўцу і Уладзіміру Пракапчуку[54][55].
31 мая, на дзявяты дзень пасля бою, на яго месцы мясцовыя актывісты правялі жалобную цырымонію; яны таксама паведамілі, што плануюць правесці падобныя мерапрыемствы на саракавы дзень і гадавіну гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паведамлялася аб выдзяленні сродкаў мясцовымі мецэнатамі на ўстаноўку помніка ў памяць аб загінулых украінскіх вайскоўцах[56].
Зноскі
- ↑ Health Ministry reports 16 Ukrainian soldiers killed in Donetsk Oblast; Luhansk Oblast declares martial law . KyivPost (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (англ.)
- ↑ а б Трагедия в Волновахе: война - не пикник на обочине . Цензор.нет (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ а б Кількість загиблих у бою під Волновахою зросла до 18 людей(недаступная спасылка). 112.ua (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ а б в г Подполковник ГРУ Игорь Безлер взял ответственность за бой под Волновахой . Подробности (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ а б В утреннем бою под Волновахой погибли 16 человек . Донецька ОДА (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ Расправа под Волновахой: бей слабых . УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ Найбільші втрати під час АТО: в боях під Волновахою загинули 16 військових . УНІАН (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ Украинская армия понесла самые большие потери в своей истории . Вести (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ "Теракт и халатность". Прокуратура начала расследование по факту нападения боевиков на украинских солдат под Волновахой . ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ Вояків, які вижили під Волновахою, вивели з АТО . ТВi (29 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Військові розстріляної під Волновахою бригади повернулися в зону АТО . УНІАН (10 чэрвеня 2014). Праверана 10 чэрвеня 2014.
- ↑ У Волновасі на Донеччині бойовики застрелили 8 силовиків . Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ а б Поблизу Волновахи пройшли бої, загинули 8 українських військових - ЗМІ . Українська правда (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Боевики ДНР расстреляли украинских солдат под Волновахой . ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ Терористи на Донеччині підірвали машину українських військових, загинуло 9 силовиків - Міноборони . Newsru.ua (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Россиян, стрелявших под Волновахой, будут судить за теракт - СБУ . Ліга.НОВОСТИ (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ "Чорний четвер" української армії: під Волновахою загинули 16 військових . 112.ua (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ а б У бою на Донбасі загинули щонайменше 16 військових . BBC Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Вбивство військових під Волновахою було показовим - очевидець . УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Міноборони повідомило подробиці сутичок біля Волновахи і Рубіжного . Корреспондент.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ а б Військові розповіли, як виносили товаришів по службі з поля бою під Волновахою . ТСН (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Уночі терористи атакували блокпост і колону техніки біля Волновахи: є загиблі та поранені(недаступная спасылка). Коментарі (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Поранені на Донеччині волиняни розповіли, як їх розстрілювали(недаступная спасылка). Волинська правда (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 6 чэрвеня 2014.
- ↑ Терористи напали на блокпост на Донеччині. Є вбиті та поранені, — джерело . Канал новин 24 (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Українська авіація помилково обстріляла розгромлений терористами пост військових під Волновахою . УНІАН (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ Військовослужбовці Збройних Сил України не допустили прориву диверсійно-терористичних груп з кільця оточення . Міноборони України (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Сепаратисти намагалися захопити місто Волноваха Донецької області, - Парубій . РБК Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Колонна украинских военных под Волновахой была уничтожена из-за их некомпетентности – военный журналист . ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
- ↑ Коваль назвав причини загибелі бійців 51-ї бригади під Волновахою . УНІАН (30 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ а б Як терористи напередодні бою під Волновахою проводили розвідку . Espresso.tv (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ На Донеччині триває активна фаза АТО: серед українських військових 8 загиблих . iPress (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Турчинов повідомив про 13 загиблих силовиків у бою біля Волновахи . Дзеркало тижня (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Під Волновахою у результаті нічних боїв загинули 20 людей, понад 40 поранені, - "ДНР"(недаступная спасылка). 112.ua (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ МОЗ: Кількість загиблих під Волновахою досягла 17 . День (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Кількість загиблих під Волновахою сягнула 16 чоловік, - МОЗ . Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Люди Безлера намагалися вивезти поранених українських солдатів з лікарні в Волновасі, - Аваков . 112.ua (24 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ а б В Інтернет виклали списки загиблих і поранених під Волновахою . Gazeta.ua (23 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
- ↑ а б В Інтернеті опублікували списки загиблих і поранених під Волновахою(недаступная спасылка). Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ а б Список загиблих і поранених волинян у бою під Волновахою . Вісник (22 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ Фото загиблих під Волновахою волинян . ВолиньPost (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ Під Волновахою загинув 21-річний Дмитро Шкрібляк зі Снятинщини. Похорон — завтра . Вікна.if.ua (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ Солдата, який загинув під Волновахою, поховають у Славському . Zaxid.net (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ Pro-Russian militants storm checkpoint and kill at least 11 . Daily Mail (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014. (англ.)
- ↑ Підполковник ГРУ взяв відповідальність за бійню під Волновахою . Українська правда (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Ідентифіковано людину, який направив терористів на українських солдатів під Волновахою . Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ Бударін заперечує свою причетність до вбивства військових у Волноваському районі(недаступная спасылка). Преса України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ ДЕЗА ДНЯ, 23 травня. ЗМІ Росії: «Під Волновахою українці розстріляли своїх» . Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ Игорь Стрелков — «Комсомольской правде»: «Меня приказано уничтожить во что бы то ни стало» (руск.)
- ↑ ИГОРЬ СТРЕЛКОВ — ВОЛНОВАХА НАША РАБОТА (руск.)
- ↑ Наливайченко: події під Волновахою – це теракт . Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Генсекретар ООН стривожений через теракт на Донбасі . Espreso.tv (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ У Волинській та Рівненській областях оголошено Дні жалоби . Міноборони України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Під Рівним попрощалися з військовими, загиблими під Волновахою . Радіо Свободи (26 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ У Луцьку близько 3 тисяч людей прийшли попрощатися з військовими, убитими під Волновахою . УНІАН (27 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ На Волині прощаються з загиблими під Волновахою . BBC Україна (27 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
- ↑ Местные жители установят памятник на месте гибели солдат ВС под Волновахой . 0629.com.ua (31 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
СпасылкіПравіць
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фота адразу пасля бою |
Тапаграфічныя картыПравіць
- (руск.) [1] Волноваха. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.
- (руск.) [2] Донское. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.