Бра́нка Чо́піч (сербск.: Бранко Ћопић; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), член Акадэміі навук Босніі і Герцэгавіны (1973).

Бранка Чопіч
Бранко Ћопић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1915(1915-01-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1984(1984-03-26)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Югаславіі Югаславія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, драматург, сцэнарыст
Мова твораў сербская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Order of the Yugoslav flag with ribbon Order "For Merit to the People" with golden star Order "For Merit to the People" with silver rays Order of Brotherhood and Unity Commemorative Medal of the Partisans of 1941
Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Скончыў у 1940 годзе Бялградскі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1929 года.

Творчасць правіць

У зборніках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашыцкую барацьбу югаслаўскага народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваеннай рэчаіснасці. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п'ес, кінасцэнарыяў.

Пераклады правіць

На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У. Паўлаў, І. Чарота.

Зноскі

  1. а б Branko Ćopić // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Branko Ćopić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. а б Preminuli članovi Праверана 24 снежня 2023.
  5. а б KULTURNIM DIJALOGOM ČUVAMO I PROMOVIRAMO KULTURNO NASLIJEĐE BIH - obilježavanje 15 godina CKD, debata u BiH Праверана 24 снежня 2023.

Літаратура правіць

Беларуския пераклады правіць

  • Поціск рукі. Мн., 1991;

Спасылкі правіць