Браніслаў Віктаравіч Баеў

Бранісла́ў Ві́ктаравіч Ба́еў (1 лютага 1936, Варонеж, РСФСР, СССР15 снежня 1996) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1991).

Браніслаў Віктаравіч Баеў
Дата нараджэння 1 лютага 1936(1936-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1996(1996-12-15) (60 гадоў)
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

У 1963 годзе скончыў Саранскае музычнае вучылішча. З 1963 года працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.

Творчасць

правіць

Ролі ў тэатры

правіць
  • «Трыбунал» А. Макаёнка — Сырадоеў
  • «І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна — Анатоль Іванавіч
  • «Спявае «Жаваранак» Ю. Семянякі — Пятро Бусел
  • «Лесвіца ў неба» М. Слуцкіса — Рэдактар
  • «А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева — Васкоў
  • «Ярасць» Я. Яноўскага — Сямён Каўроў
  • «Медэя» Л. Разумоўскай — Эгей
  • «Свеціць, ды не грэе» А. Астроўскага — Залешын
  • «Прачніся і спявай» М. Дзьярфаша — Пішта
  • «Каханне пад вязамі» Ю. О’Ніла — Кэбат

Літаратура

правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).