Брыгады Баас (араб. كتائب البعث‎‎) — сірыйскае апалчэнне, якое складаецца з членаў партыі Баас. Большасць апалчэнцаў з’яўляюцца мусульманамі-сунітамі, лаяльнымі ўраду Башара Асада[1]. Першыя фарміраванні былі створаны ў Алепа пад камандаваннем Хілала Хілала, памочніка рэгіянальнага сакратара, пасля таго, як баевікі занялі большую частку ўсходняй паловы Алепа летам 2012 года. Першапачаткова брыгады Баас выкарыстоўваліся для аховы ўрадавых будынкаў і іншых ключавых аб’ектаў у горадзе, але пазней іх роля пашырылася. Таксама вырасла колькасць брыгады з 5 000 членаў у лістападзе 2012 года да 7 000 у снежні 2013 года[2][3]. Салдаты набіраюцца ў тым ліку ў правінцыях Латакія і Тартус. У канцы 2013 года брыгады прыступілі да разгортвання ў Дамаску. Перад імі пастаўлена задача ўкамплектавання кантрольна-прапускных пунктаў і правядзення «лёгкіх лагістычных аперацый»[4]. Узначальвалі вызваленне Старога горада ў Алепа ў пачатку 2014 года[1].

Брыгада Баас
араб. كتائب البعث‎‎
Выява лагатыпа
Ідэалогія Баасізм, Секулярызм
Этнічная прыналежнасць Арабы
Лідары Махамед Хадур
Штаб-кватэра Алепа
Актыўная ў  Сірыя
Сфарміравана 2012
Расфарміравана верасень 2018
Саюзнікі Узброеныя сілы Сірыі
Сілы нацыянальнай абароны
Хезбала
Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі
Ліва аль-Кудс
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Праціўнікі Сірыйская свабодная армія
Фронт аль-Нусра Ісламская дзяржава
Колькасць членаў 7000 чалавек
Удзел у канфліктах

Грамадзянская вайна ў Сірыі

Заўвагі правіць

  1. а б Edward Dark (14 March 2014). "Pro-regime Sunni fighters in Aleppo defy sectarian narrative". Al Monitor. Праверана 20 March 2014.
  2. Aron Lund (13 January 2014). "The Baath Battalions Move Into Damascus". Carnegie Endowment for International Peace. Праверана 15 January 2014.
  3. Edward Dark (20 November 2013). "Syrian Baath militia commander goes rags-to-riches". Al Monitor. Праверана 7 January 2014.
  4. كتائب البعث» إلى شوارع دمشق» [арабская]. Al Akhbar. 30 December 2013. Праверана 14 January 2014.