Брэдна
Брэ́дна — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Дабраплёсы, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».
Брэдна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132,9[1] м |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,00054 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,3 км |
Найбольшая глыбіня | 4,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | менш за 0,03 ‰ |
Празрыстасць | да дна (4,7) м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,33 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Апісанне
правіцьПлошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 0,33 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Паўднёва-заходнія і заходнія схілы катлавіны маюць вышыню да 20 м, паўднёва-ўсходнія і ўсходнія стромкія, вышынёй 8—10 м. Паўночныя схілы нізкія. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Мелкаводдзе пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Дно ўкрыта імхамі, арганічнае жыццё развіта слаба.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка. На возеры адзначаны рэдкі ахоўны від раслін — лабелія Дортмана[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Уласаў Б. П. Брэдна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 336.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. (руск.)
- Природное богатство и историко-культурное наследие Архівавана 18 кастрычніка 2020. (руск.) // Сайт Расонскага райвыканкама
- Шимко И. И. Новые местонахождения охраняемых видов растений в Витебской области Архівавана 9 сакавіка 2016. (руск.) // УА «ВДАВМ»