Альтанкавыя птушкі
Альтанкавыя птушкі, альтаншчыкі, буданнікі (Ptilonorhynchidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобныя. 8 родаў, 18 відаў. Жывуць у трапічных лясах Новай Гвінеі з прылеглымі астравамі і на поўначы і ўсходзе Аўстраліі. Найбольш вядомы альтаншчык атласны (Ptilonorhynchus violaceus).
Альтанкавыя птушкі | |||||||||||||||||||||||||||||
Самка атласнага альтаншчыка | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Ptilonorhynchidae J. E. Gray, 1841 | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Даўжыня 22-40 см. Апярэнне бурае, цёмна-сіняе або фіялетавае. У большасці моцная дзюба і ногі, кароткі хвост. Многім відам характэрны палавы дымарфізм: самцы прыгажэйшыя за самак. Робяць з галінак і травы своеасаблівыя буданы або альтанкі (адсюль назва) даўжынёй да 1 метра, вышынёй да 50 см для спароўвання. Пляцоўку перад імі ўпрыгожваюць пер'ем, ракавінамі, бліскучымі каменьчыкамі, насякомымі, кветкамі. Гнёзды на дрэвах. У кладчы 1-3 яйкі. Наседжвае самка. Усёедныя. Здольныя да гукапераймання.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).