Будынак Выканаўчага камітэта СНД
Будынак Выканаўчага камітэта СНД — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Кірава, 17 (вул. Камсамольская 38). Пабудаваны ў 1953—1956 гг. (архітэктары А. Воінаў і Л. Усава) як будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ. У наш час будынак займае Выканаўчы камітэт СНД . Будынак — прыклад творчага выкарыстання форм класіцызму.
Славутасць | |
Будынак Выканаўчага камітэта СНД | |
---|---|
53°53′48″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Сталінская архітэктура |
Архітэктар | Аляксандр Пятровіч Воінаў і Любоў Дзмітрыеўна Усава |
Будаўніцтва | 1953—1956 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000073 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьУзведзены з цэглы. Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём. Цэнтр кампазіцыі — вуглавы гранёны аб’ём з сферычным купалам, у завяршэнні якога васьмігранны барабан са шпілем. Да гранёнага аб’ёму пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Плоскасці фасадаў падзелены гарызантальнымі цягамі па 3 ярусы. Першы вырашаны ў выглядзе цокаля, дэкарыраваны пад ружовы граніт. Сцены 1—2-га паверхаў пакрыты рустам, 3—4-га крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны буйным карнізам класічнага профілю і парапетам. Аконныя праёмы ніжніх паверхаў прамавугольныя, 4-га — арачныя.
Планіроўка калідорная. Галоўны вестыбюль у цэнтральным аб’ёме. 2 лесвіцы злучаюць яго з бакавымі крыламі, 2-і паверх цэнтральнага аб’ёму займае двухсветлавая зала пасяджэнняў, якая перакрыта купалам з ляпным дэкорам. Сцены залы крапаваны здвоенымі пілястрамі і калонамі.
У 1988 г. да дваравога фасада прыбудавана 6-павярховае прамавугольнае ў плане крыло (архіт. Л. Пагарэлаў), што надало будынку П-падобную ў плане канфігурацыю.
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін. 107. Будынак абкома КПБ // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Выканаўчага камітэта СНД
- Будынак Выканаўчага камітэта СНД на сайце «Архіварта»