Буфала чорны[1] (Ictiobus niger) — прамянёвапёрая рыба сямейства чукучанавых (Catostomidae).

Буфала чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ictiobus niger (Rafinesque, 1819)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163957
NCBI  520987
EOL  216708

Арэал правіць

Жыве ў басейне Місісіпі, пераважна ва ўсходніх прытоках Агая, Тэнесі, паблізу вусця Місуры.

Экалогія правіць

Аддае перавагу мутным водам з моцна заглееным дном, дробныя заглееныя сажалкі і балоты.

Трымаецца ў прыдонных пластах і па характары паводзін нагадвае карпа.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Прамысловы від.

У СССР завезены ў 1971 годзе, першапачаткова ў рыбагадавальнік у Гарачым Ключы, затым у 1974 годзе ў іншыя сажалкавыя гаспадаркі еўрапейскай часткі Расіі і вадаёмы Алтая. Выпускаўся ў Куйбышаўскае і Саратаўскае вадасховішчы.

У Беларусі развядзенне пачалося ў 1976 годзе.

Зноскі

  1. Жукаў П. І., Собалеў Ю. А. Буфала // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 363-64

Літаратура правіць

Спасылкі правіць