Бухалі

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Бухалі́[1] (трансліт.: Buchali, руск.: Бухали) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Бухалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820006
Бухалі на карце Беларусі ±
Бухалі (Беларусь)
Бухалі
Бухалі (Брэсцкая вобласць)
Бухалі

Гісторыя правіць

Узгадваецца ў 1856 годзе як в. Бухалы ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Памешчыкам Васілеўскім у вёсцы належалі 11 душ. Паводле перапісу 1897 года — вёска Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля вёскі знаходзіліся аднайменныя маёнткі ва ўладанні Адама Барысаўскага (1 двор, 6 жыхароў), Леакадзіі Барысаўскай (1 двор, 9 жыхароў), Антона Андронаўскага (1 двор, 11 жыхароў) і Уладзіміра Фядота (2 двары, 7 жыхароў).

У 1905 годзе — вёска, маёнтак, аколіца. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і са жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Сялянскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 5 лютага 1932 года ў Малесцкай гміне.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.

У 19411944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За гады вайны расстраляны 1 жыхар вёскі ў г. Бяроза. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне.

У 2002 годзе ўваходзіла ў саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі.

Насельніцтва правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Буха́лi

Літаратура правіць

Спасылкі правіць