Быранга
Быра́нга (руск.: Бырра́нга) — горы ў паўночнай частцы паўвострава Таймыр у Расіі.
Быранга | |
---|---|
руск. Бырранга | |
76°00′ пн. ш. 108°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 1 100 км |
Шырыня | да 200 км |
Найвышэйшы пункт | 1146 м |
Утвораны сістэмай паралельных ці кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато. Цягнуцца на 1100 км, шырыня звыш 200 км. Даліны рэк Пясіна і Таймыра раздзяляюць горы Быранга на 3 часткі — заходнюю, сярэднюю і ўсходнюю з вышынямі (адпаведна) 250—320 м, 400—600 м і 600—1000 м (найбольшая вышыня 1146 м). Складзены горнымі пародамі дакембрыйскага і палеазойскага ўзросту, сярод якіх вялікую ролю маюць трапы (габра-дыябазы).
Клімат халодны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −30 °C, −33 °C, ліпеня 2 °C, 10 °C. Вясна пачынаецца ў чэрвені, а ў жніўні сярэднія тэмпературы апускаюцца ніжэй за 0 °C. Ападкаў ад 120 да 400 мм за год. На ўсходзе — ледавікі (агульная плошча звыш 50 км²). Горы пакрытыя расліннасцю камяністай тундры, вышэй арктычная горная пустыня; пераважаюць імхі і лішайнікі. З жывёл сустракаюцца: лемінг, пясец, паўночны алень, палярная курапатка, белая сава.
Літаратура
правіць- Быранга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 373.
Спасылкі
правіць- Быранга (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Горы Бырранга (руск.)
- А. М. Тареева, Ю. Г. Селиверстов Горы Бырранга // НИЛ снежных лавин и селей, Географический факультет МГУ Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Фотоальбом «Горы Бырранга» (руск.)