Бігосаўская сядзіба
Бігосаўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Вопытная (Верхнядзвінскі раён). Належаў Нітаслаўскім.
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Нітаслаўскіх | |
---|---|
55°51′11,83″ пн. ш. 27°42′57,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вопытная |
Архітэктурны стыль | позні класіцызм |
Першае згадванне | другая палова XIX ст. |
Будынкі | |
сядзібны дом • флігель • жылы дом • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000232 |
Архітэктура
правіцьСядзібны ансамбль арганізаваны вакол сажалкі са штучным возерам (па словах мясцовых жыхароў, раней пасярод возера знаходзілася і штучная выспа, вымашчаная брукам, да якой вёў драўляны мост), уключае гасподу з парадным партэрам перад ёй, капліцу, гаспадарчыя пабудовы і невялікі парк пейзажнага тыпу. Гаспода — мураваная аднапавярховая прамавугольная ў плане, з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Аб’ёмы накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. Па баках будынку рызаліты з чатырохкалоннымі порцікамі пры ўваходах. Сцены дэкарыраваныя пілястрамі, рустоўкай, філёнгамі і завершаныя развітымі карнізамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.
У сядзібе да 1967 года быў размешчаны ветэрынарны тэхнікум. Помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Бігосаўская сядзіба на сайце Radzima.org
- Бігосаўская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)