Амерыканскі бізон

(Пасля перасылкі з Бізон)

Амерыканскі бізон (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў (Bovinae). Ён вельмі блізкі да зубра, і абодва віды могуць без абмежаванняў спароўвацца, даючы плоднае патомства — зубрабізонаў. Па гэтай прычыне іх часам разглядаюць як адзін від.

Амерыканскі бізон
American bison k5680-1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bison bison Linnaeus, 1758

Сінонімы
Bison americanus
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180706
NCBI  9901
EOL  328109
FW  44511

АпісаннеПравіць

 
Бізон анамальна светлай масці ў Сафары-парку Лі Г. Сіманса, Ашланд, Небраска

Бізон дасягае 2,5-3 метраў у даўжыню і да 2 метраў у вышыню. Густая поўсць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутр; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.

РаспаўсюджаннеПравіць

Быў пашыраны ад паўночна-заходняй і цэнтральнай Канады на поўдзень да цэнтралнай Мексікі. У ХІХ ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэрыторыях ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тысяч галоў). Акліматызаваны ў цэнтральнай Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова (Украіна).

Ахоўваецца.

ПаводзіныПравіць

Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясціны, качавалі на поўдзень, а ўлетку зноў вярталіся на поўнач.

Стэпавыя кормяцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку старой травой. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры снезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30-градусныя маразы. Узімку шукаюць маласнежныя ўчасткі.

РазмнажэннеПравіць

Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля.