Адкрыць галоўнае меню
В. І. Сурыкаў. «Пакарэнне Сібіры Ярмаком»

Бітва на Чувашавам мысе — бітва, якая адбылася 23 кастрычніка 1582 года каля горада Іскер, сталіцы Сібірскага ханства, паміж атрадам казакаў пад начальствам Ермака Цімафеевіча і сібірцамі на чале з ханам Кучумам. Бітва скончылася перамогай экспедыцыі Ярмака, і прывяла да падзення Сібірскага ханства.

ПерадумовыПравіць

Пры рускім цары Іване IV Грозным, Маскоўская дзяржава пашырала свае ўладанні. Паходы Івана на захад супраць Швецыі і Рэчы Паспалітай былі ў значнай меры няўдалымі, таму Рускае царства імкнулася павялічыць свае ўладанні на Усходзе. Пасля падзення Казані, нагайскія князі прапанавалі Івану захапіць Астрахань. У 1555 годзе да яго таксама дашлі паслы ад сібірскага князя Едыгера з просьбай прыняць іх у рускае падданства.

У той жа час набегі татараў на прымежныя рускія землі паблізу Пярмі зрабіліся сталымі. Мясцовыя валадары гэтых земляў, браты Строганавы, якія мелі ад цара грамату на засяленне пустуючых земляў, звярнуліся з просьбай да казакоў, атрады якіх павялічваліся на ўскраінах Расіі. Строганавы нанялі атрад казакоў (540 чалавек).

1 верасня 1582 г. экспедыцыя Ермака выступіла ў паход на Сібір. Ледзь познее да іх далучыўся яшчэ адзін атрад лікам прыкладна ў 300 чалавек. Такім чынам экспедыцыя Ермака, якая выступала супраць Сібірскага ханства, налічвала крыху меней за тысячу чалавек. Самі Строганавы далі ім плату, харчы, вопратку, перакладчыкаў, і таксама, што было вельмі важна, партыю агнястрэльнай зброі (пішчалей).

ІскерПравіць

У часы падыходу казакоў да сталіцы Кучума, гораду Іскеру, яго ўмацаванні моцна здрахлелі і прыйшлі ў непрыдатнасць. Іскер быў акружаны земляным валам, але той абсыпаўся, зробленыя з дрэва сцены аселі і часткова згнілі. Войска Кучума не магло разлічваць на сілу крэпасці і таму вырашыла прыняць бой на беразе і ля падножжа гары. Хан Кучум расставіў лепшыя свае сілы за паваленымі стваламі. Ён таксама вырашыў усталяваць некалькі гармат, аднак падчас бітвы яны так і не стрэлілі.

Мяркуюць, што татары вырашылі чакаць атакі Ермака, каб, абараняючыся за стваламі, не патрапіць пад кулі казакоў, а затым, дазволіўшы Ермаку наблізіцца да іх, вырашыць бітву буйнай рукапашнай сутычкай, выкарыстаючы лікавую перавагу.

БітваПравіць

Казакі, наблізіўшыся да берага, пачалі абстрэльваць сібірцаў і адначасова высаджваць сваіх на бераг. Татары ў сваю чаргу пачалі паліць у тых з стрэлаў і імкнуліся прымусіць казакоў адысці да стругаў. Гарматы казакоў вялі бесперапынны агонь, але асаблівай шкоды, засеўшым за бярвёнамі татарам не змаглі прычыніць.

Маметкул, галоўнакамандуючы татарскім войскам, прарабіў у засечы тры праходу, і аддаў загад, выйдучы з-за яе, атакаваць казакоў. Як толькі татары сталі набліжацца да тых, казакі пастроіліся ў карэ і паставілі пасярэдзіне стралкоў з пішчалямі. Наступаючыя наперадзе сібірскага войска ханты і мансі (асцякі і вагулы), пасля першых жа стрэлаў разгубіліся і сталі выводзіць сваіх людзей з бітвы.

Татары не гледзячы на паніку ў пярэдніх радах, працягвалі наступаць і змаглі дабегчы да радоў казакоў. Спрабуючы перакуліць карэ, яны змяшаліся з казакамі і пайшлі ў рукапашную. Аднак казачыя пішчалі заставаліся абароненымі ўсярэдзіне карэ і працягвалі весці агонь па татарах, прычыняючы тым вялікія страты. Сам Маметкул стаў збіраць вакол сябе астаткі конніцы, каб ударыць ёй па казаках і тым самым разбіць апошніх. Аднак ён быў звалены шальной куляй і зваліўся з сядла. У той жа момант адзін з казакоў ледзь не захапіў яго ў палон. Татары ўсё-ткі змаглі адбіць Маметкула, і на лодцы вывезлі яго з месца бітвы.

Раненне Маметкула выклікала натуральны хаос у сібірскім войску. Пачалася паніка і сібірцы пачалі павальна разбягацца. Сам хан Кучум, гледзячы на бітву з гары, збег, кінуўшы сталіцу Іскер. Атрад Ермака не пераследваў татараў, магчыма таму што быў малалікім або казакі асцерагаліся якой-небудзь засады. На ноч яны адышлі ў Ацік-горад. Праз некалькі дзён, сібірскае войска цалкам разбеглася і перастала існаваць.

НаступствыПравіць

Пацярпеўшы паразу, хан Кучум сышоў з вернымі яму слугамі ў Барабінскі стэп. Саюзнікі Кучума, уключаючы і асцяцкіх князёў, пакінулі яго. 26 кастрычніка ў Іскер увайшлі атрады казакоў, а шырокае Сібірскае ханства неўзабаве цалкам развалілася. Большасць яго тэрыторый неўзабаве ўвайшла ў склад Маскоўскага царства. Перамога Ермака Цімафеевіча адкрыла шлях для развіцця шырокіх тэрыторый Сібіры для маскоўскіх купцоў, прамыслоўцаў і даследнікаў, што пазней прывяло да распаўсюджванню рускай улады над усёй Сібір'ю.